2011-10-04 16:30:42

ЗША: вернікі супраць смяротнага пакарання


RealAudioMP3 Пасля казні Троя Дэвіса, злачынцы, які быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання яшчэ у 1989 г., больш за 200 амерыканскіх тэолагаў, навукоўцаў і каталіцкіх актывістаў падпісалі зварот, у якім асудзілі выкарыстанне смяротнага пакарання ў ЗША і свеце.

Аўтары зварота звяртаюць увагу на тое, што суд не атрымаў дастатковых доказаў таго, што менавіта Трой Дэвіс учыніў забойства, за якое быў асуджаны. “Нават тыя, хто не падзяляе нашыя рэлігійныя погляды, павінны прызнаць, што здараецца, што смяротнае пакаранне ўжываецца да нявінных”, - адзначаецца ў звароце.

Таксама звяртаецца ўвага на тое, што прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ў ЗША неаднаразова падкрэслівалі, што смяротнае пакаранне з’яўляецца “глыбока памылковым самім па сабе, часта з’яўляецца суб’ектам судзебных памылак і выклікаецца такімі фактарамі як раса, якасць адвакацкай абароны і месцам у якім было здейснена злачынства”. Адзначаецца таксама, што існуюць іншыя спосабы пакарання злачынцаў і абароны грамадства.

Сярод тэалагічных аргументаў, аўтары зварота цытуюць Евангелле і навучанне бл. Яна Паўла ІІ, які заклікаў усіх вернікаў быць рашучымі абаронцамі жыцця. “Разам з апошнімі Папамі, а таксама біскупамі Касцёла і на фундаменце тэалагічных і практычных тлумачэнняў, мы выступаем супраць смяротнага пакарання, памятаючы аб 1268 пакараных у ЗША з 1976 г., і 3200 чалавек, якія зараз асуджаны да гэтага пакарання”, - адзначаюць аўтары зварота.








All the contents on this site are copyrighted ©.