2011-10-03 13:56:50

Італія: беатыфікацыя с. Антоніі Марыі Верны


RealAudioMP3 2 кастрычніка ў мястэчку Іўрэя, на поўначы Італіі, кардынал Тарчызіо Бэртонэ узначаліў св. Імшу, падчас якой адбылася беатыфікацыя законніцы Антоніі Марыі Верны, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр міласэрнасці ад Беззаганнага Зачацця Марыі з Іўрэі. Новая благаслаўлёная жыла на мяжы XVIII - XIX ст. і праславілася тым, што усё сваё жыццё прысвяціла служэнню самым бедным, а таксама распаўсюджванню хрысціянскай адукацыі, у тагачаснай, антырэлігійнай еўрапейскай цывілізацыі.

У інтэрв’ю нашаму радыё кс. Джаванджузэппэ Каліфано, пастулятар беатыфікацыйнага працеса, расказаў, што благаслаўлёная вельмі ясна бачыла недахоп выхавання і адукацыі, а таксама беднасць, якая існавала ў рэгіёне дзе яна пражывала, таму вырашыла прысвяціць усё сябе бескарыснаму служэнню патрабуючым. “Яе жыццё было па сапраўднаму багатым добрымі ўчынкамі. Можна сказаць, што гэта было жыццё жанчыны, якое рэалізавалася ўпоўні”, - сказаў кс. Каліфано.

“Час у які жыла с. Антонія Марыя Верна, быў вельмі цяжкім, з-за распаўсюджанасці ідэй якія ў пэўным сэнсе пазбаўлялі людзей маральных каштоўнасцяў. Такім чынам існуе аналогія з нашым часам. Канешне, ў кожную эпоху праўды Евангелля неабходны для таго, каб асвяціць жыццёвыя выбары людзей. І наша новая благаслаўлёная навучае, што праз слуханне Божага слова можна па-сапраўднаму зразумець, чаго Бог ад нас хоча, і такім чынам вырашаць тэрміновыя праблемы нашага грамадства”.

Кс. Каліфано адзначыў, што адной з галоўных цнот бл. Антоніі Марыі Верны, была евангельская вера і яснае разуменне Божай волі. “Яна добра ўсведамляла ў чым заключаецца яе місія, што яна мае дар Божы, і гэта рабіла яе моцнай ў Праўдзе”, - падкрэсліў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.