2011-10-03 14:56:19

Мексіка: жыццё ад самага зачацця пад аховай дзяржавы


RealAudioMP3 Па-сапраўднаму гістарычны дзень для абароны жыцця ў Мексіцы: Вярхоўны суд гэтай краіны спыніў спробу легалізаваць аборты. Праект закона аб адмене пункта, які гарантаваў абарону чалавечага жыцця ад самага зачацця, быў прызнаны антыканстытуцыйным.

На працягу апошніх тыдняў у Мексіцы, праходзіла шырокая дыскусія ў якой прымалі удзел, таксама, іерархі Каталіцкага Касцёла і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. У спецыяльным пасланні падпісаным старшынёй і сакратаром мексіканскага епіскапата, іерархі выражаюць глыбокую радасць і падзяку за рашэнне суда. Біскупы адзначаюць, што “гэта рашэнне аб абароне чалавечага жыцця падтрымліваецца большасцю насельніцтва краіны і ў ім адсутнічае якая-небудзь дыскрымінацыя правоў чалавека”.

“Развіццё грамадства, у вялікай ступені залежыць ад павагі да каштоўнасцяў і пачуццёвасць народа. Мексіканская народная культура прызнае і лічыць вельмі каштоўным жыццё, разумеючы яго як святы, фундаментальны і найважнейшы дар Бога Стварыцеля”, - адзначаецца ў пасланні мексіканскіх іерархаў.

Арцыбіскуп Мехіка Норберт Рывера Карэра, падзякаваў суддзям і назваў іх пазіцыю “мужнай, адказнай і гістарычна важнай”. “Для Каталіцкага Касцёла павага да жыцця чалавека ад зачацця ва ўлонні маці не з’яўляецца прастой дагматычнай нормай ці жаданнем навязаць грамадству ўласныя ідэі, але прапановай сучаснай навуцы і этыцы бачыць у абароне чалавечага жыцця фундамент сацыяльнага суіснавання людзей”, - адзначыў іерарх.

Спецыяльны зварот у абароны жыцця падпісалі таксама лідэры Нацыянальнага аб’яднання хрысціянскіх Евангельскіх Цэркваў. На думку старшыні гэтай арганізацыі Артуро Фарэла, рашэнне Вярхоўнага Суда адпавядае сутнасці прававой дзяржавы, павазе да інстытутаў, законнасці і правам чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.