2011-10-03 16:52:15

Лівія: арцыбіскуп Марцінэллі заклікае да гуманітарнай дапамогі


RealAudioMP3 Арганізацыя “Чырвоны крыж” акрэсліла як “безнадзейную” сітуацыю ў Сірце, лівійскім горадзе, у якім на працягу апошніх тыдняў ідуць баі паміж Нацыянальнай пераходнай радай і войскамі вернымі Муамару Кадафі. Згодна з дадзенымі “Чырвонага крыжа” акрамя таго, што ў горадзе нехапае вады, святла і ежы, існуе тэрміновая патрэба ў леках.

На сённяшні дзень Сірт пакінулі каля 10 тыс. жыхароў, большая частка з якіх вырашыла застацца ў некалькіх кіламетрах ад горада, каб не аддаляцца ад сваіх дамоў. Адзначаецца, што ў мясцовых бальніцах параненыя пачынаюць паміраць ад недахопу неабходных медыцынскіх прэпаратаў.

Арцыбіскуп Марцінэллі, Апостальскі вікарый Трыпалі, падзякаваў італьянскаму ураду, за тое, што многія параненыя былі перавезены ў бальніцы Італіі, дзе атрымліваюць неабходную дапамогу. Каталіцкі іерарх заклікаў таксама і іншыя краіны “чыніць падобныя гуманітарныя жэсты”. “Тое, што гэтая вайна працягваецца, вельмі мяне засмучае”, - адзначыў арцыбіскуп. “У Трыпалі многія верылі, што асада Сірта і Бені Валіда хутка закончыцца, але супраціўленне не спыняецца. Мы заклікаем, каб як мага хутчэй былі знойдзены шляхі для мірнага завяршэння канфлікта і спынення гвалту”, - кажа іерарх.

Арцыбіскуп Марцінэллі адзначыў, што ў Трыпалі знаходзіцца Апостальскі нунцый ў Мальце і Лівіі, арцыбіскуп Тамасо Капуто, які вядзе перамовы з новымі лівійскімі ўладамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.