2011-10-03 16:51:27

ЗША: біскупы стварылі камісію па праблемах рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 У сувязі з ростам антырэлігійных тэндэнцый у палітыцы і грамадстве Канферэнцыя Біскупаў ЗША вырашыла стварыць спецыяльную камісію па праблемах рэлігійнай свабоды.

“У грамадскай і дзяржаўнай сферах рэлігійныя паняцці і каштоўнасці знаходзяцца пад усё большым ціскам, асабліва з прычыны існавання законаў якія ім супярэчаць”, - адзначае страшыня амерыканскага епіскапата арцыбіскуп Цімаці Долан. Арцыбіскуп Нью Ёрка, як прыклад назваў існаванне права на аборт і легалізацыю гомасексуальных саюзаў.

Старшынёй новастворанай камісіі па праблемах рэлігійнай свабоды быў абраны біскуп Уільям Лоры, ардынарый дыяцэзіі Брыджпорт. “Наша аб’яднанне будзе выступаць, разам з іншымі экуменічнымі і міжрэлігійнымі арганізацыямі, у сферы абароны рэлігійнай свабоды на агульнацыянальным узроўні”, - сказаў арцыбіскуп Долан.








All the contents on this site are copyrighted ©.