2011-10-03 16:54:13

Германія: набажэнства з нагоды святкавання аб’яднання краіны


RealAudioMP3 3 кастрычніка Германія адзначае дзень аб’яднання, якое адбылося ў 1990 г. З гэтай нагоды ў многіх касцёлах краіны адбыліся святочныя і памятныя мерапрыемства, падчас якіх ўзгадвалася аб цяжкіх часах варожасці, абсурда і атэізма, якія панавалі на працягу амаль 40 гадоў.

“Сёння многія адзначаюць, што вельмі хутка ў свядомасці людзей сцёрлася памяць аб тых жорсткіх, атэістычных метадах Адзінай Сацыялістычнай Партыі Германіі”, - сказаў арцыбіскуп Кёльна, кардынал Ёахім Майснер, падчас экуменічнага набажэнства, якое прайшло ў касцёле св. Крыжа ў Бонне.

“Межы падзялілі нашу Айчыну, аддзялілі чалавека ад чалавека, разбілі сем’і і чалавечыя адносіны. Існавалі спробы самаго Бога выгнаць за гэты межы”, - сказаў нямецкі іерарх. Кардынал звярнуў увагу на тое, што як дапаможны біскуп у Эрфурце, а пазней біскуп у Берліне, асабіста перажываў “усю абсурднасць падзелу Германіі”. “Сацыялістычны рай патрабаваў межаў, прыград і палос смерці, каб людзі не маглі яго пакінуць”, - нагадаў кардынал Майснер.Іерарх заклікаў “бараніць, захоўваць і паглыбляць разуменне дара свабоды, які быў атрыманы”.

У набажэнстве прыняў удзел таксама прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф, старшыня парламента Норберт Ламерт і канцлер Ангела Мэркель. Акрамя таго быў прысутны Апостальскі нунцый у Германіі арцыбіскуп Жан-Клод Пэрысэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.