2011-10-02 09:45:34

"З сэрцам у кантакце". Youcat


RealAudioMP3 YOUCAT. Шаноўныя радыёслухачы, гэта перакладаецца не як "ваш кот", як хто-то мог бы падумаць. YOUCAT (Youth Catechism of the Catholic Church) - гэта Катэхізіс Каталіцкай Царквы маладых. Менвіта YOUCAT зьяўлянцца тэмай нашай сённяшняй перадачы.

Выданне новага катэхізіса было прымеркавана да Сусветных Дзён Моладзі, якія прайшлі ў гэтым (2011) годзе ў Мадрыдзе. Тым, хто яшчэ не даведаўся, што такое катэхізіс і з чым яго ядуць, хачу коратка патлумачыць: кніга якая ўтрымлівае асноўныя палажэнні веравучэння Каталіцкай Царквы.

Першае, што хочацца сказаць, калі бярэш у рукі YOUCAT - гэта "ваў!". Так, сапраўды, выданне годнае пахвалы - фарматам набліжанага да сярэдняга, мае крыху больш за 300 старонак... Дзівосная вёрстка, малюначкі... Але аб усім аб гэтым па парадку.

"Я не буду яго купляць"

Нараджэнню YOUCAT папярэднічаў невялікі канфуз, які меў месца ў 2005 у Вене. Кардынал Шенборн рабіў прэзентацыю Кампендыума Катэхізіса Каталіцкай Царквы, калі расчараваны журналіст задаў яму пытанне:

«Ваша Эмінэнцыя, я хацеў купіць катэхізіс для маіх падрастаючых дзяцей, але ён цалкам неспасцігальны для маладых людзей. Я не буду яго купляць ".

Ёсьць меркаваньне, што менавіта гэта заява выклікала унікальную падзея ў Царквы. З'яўленню YOUCAT спрыяла ініцыятыва "знізу", падтрыманая кардыналам Шенборном, якая перарасла ў нараджэнне моладзевага Катэхізіса Каталіцкай Царквы! YOUCAT быў апублікаваны ў гэтым (2011) годзе на 22-х мовах у 50 краінах. Толькі 700.000 асобнікамі катэхізіса былі ўкамплектаваныя заплечнікі пілігрымаў Сусветных дзён Моладзі ў Мадрыдзе.

Нараджэнне YOUCAT

YOUCAT паўстаў па асабістай ініцыятыве чатырох яго аўтараў. Сярод іх два святара: Йоханес Эльц (Johannes Eltz), у цяперашні час пробашч ў Франкфурце, і доктар Хрысціян Шміт (Christian Schmitt), сьвятар суполкі "Эмануэль", які належыць мюнстерскай дыяцезіі. Два іншых суаўтара - гэта свецкія багасловы, якія маюць свае сем'і: Бярнард Мюсер (Bernard Meuser), дырэктар выдавецтва "Pattloch" і аўтар кніг на духоўныя тэмы, а таксама Мікаэла Герман (Michaela Heereman), журналістка і пісьменніцца.

Тое, што робіць YOUCAT унікальным, так гэта 52 маладых супрацоўніка ва ўзросце ад 15 да 25, ўцаркоўленых і неўцаркоўленых, каталікоў і пратэстантаў, вучняў і студэнтаў.

На працягу двух летніх лагераў у 2006 і 2007 гадах, яны "прааралі" ўвесь Кампендыум Катэхізіса Каталіцкай Царквы пад кіраўніцтвам згаданых аўтараў. Пяць дзён у тыдзень яны па 6-8 гадзін у дзень чыталі і абмяркоўвалі вучэнне Царквы ў чатырох тэматычных групах. Іх, часта рэзкая, крытыка цяжкай багаслоўскай тэрміналогіі, вострыя экзістэнцыяльныя пытанні, а таксама іх узрастаючая цікавасць да тэалогіі, натхнялі аўтараў у няпростай справе - перадаць веру Царквы маладым людзям у цікавай і прывабнай форме.

Структура YOUCAT

Катэхізіс YOUCAT сваёй структурай паўтарае Катэхізіс Каталіцкай Царквы, г.зн. мае чатыры часткі: 1. Вызнаньне веры; 2. Здзяйсненне хрысціянскай таямніцы (Святая Літургія, з асаблівым вылучэннем сакрамэнтаў); 3. Жыццё ў Хрысце (прынцыпы хрысціянскага ладу жыцця, выкладзеныя на аснове запаведзяў); і, нарэшце, 4. Хрысціянская малітва.

Катэхізіс знутра выглядае дастаткова ярка і маляўніча, але з густам і пачуццём меры. Асноўная асаблівасць выдання - гэта паля. На палях "выпісаныя" цытаты з Бібліі, словы святых або вядомых хрысціянскіх аўтараў, а таксама важныя акрэсленні-дефініцыі.

Інфармацыя традыцыйна пададзена ў форме пытанняў і адказаў (усяго такіх пытанняў-адказаў у катэхізісе роўна 527). Адказ дзеліцца на дзве часткі: тлустым шрыфтам выдзелена цытата з Катэхізіса Каталіцкага Царквы, якая як правіла выказвае коратка і ясна асноўную думка ў адказе на пытанне; другая ж частка - гэта больш падрабязныя тлумачэнні, з прыкладамі для лепшага разумення.

Таксама ў канцы адказу могуць быць спасылкі на дадатковыя пытанні з YOUCAT. Спасылкі на Катэхізіс Каталіцкай Царквы выдзеленыя квадратнымі дужкамі і знаходзяцца пасля цытаты з яго. У канцы кнігі знаходзіцца індэкс, у якім змяшчаюцца найбольш важныя тэрміны, яны пералічваюцца разам з нумарамі пытанняў, у якіх сустракаюцца. Гэта вельмі зручна, калі вы шукаеце інфармацыю на пэўную тэму, бо па ключавым слове вы яе лёгка знойдзеце. Акрамя гэтага, у канцы кнігі знаходзіцца таксама спіс з назваў ўсіх сустракаемых у YOUCAT акрэслнняў-дефініцыяў, разам з нумарамі адпаведных старонак, дзе іх можна знайсці.

Ну вось, гэта пакуль усё пра YOUCAT. Магу толькі дадаць, што пераведзены ён толькі на адзіную з славянскіх моваў - польскую. (Як жа беларускамоўным вернікам адгукнуцца на заклік Папы Бенедыкта XVI і чытаць яго?). Што ж, гэта выклік для ўсіх нас, хто ведае замежныя мовы – чаму б не дапамагчы Царкве і не перакласьці гэты важны і цікавы дакумант на родную мову.








All the contents on this site are copyrighted ©.