2011-10-01 13:34:46

“Octava Dies”. Даць адказ аб сваёй веры


RealAudioMP3 Сярод многіх каштоўных прамоў Святога Айца ў Германіі, кс. Фэдэрыко Ламбардзі, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, адзначыў адну, якая засталася нібыта незаўважанай сярод многіх іншых, бо Пантыфік яе прамовіў “ад сябе”, без спецыяльна падрыхтаванага тэкста. Сёння, у сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”, кс. Ламбардзі разважае аб прамове Папы да семінарыстаў у Фрайбургу.

“Папа казаў, аб семінарыйным навучанні, але гэта прамова падыходзіць усім”, - падкрэсліў дырэктар Ватыканскага радыё. Ён адзначыў, што Святы Айцец казаў, аб нашым “рацыяналістычным свеце, акрэсленым навуковасцю”. “Папа адзначыў, што “дух навуковасці, разумення, тлумачэння, здольнасць пазнаваць, адкідаць усё тое, што не рацыянальнае, дамінуе ў наш час. Святы Айцец патлумачыў, што вера “не з’яўляецца асобным светам”, але тым, “што ахоплівае усё і надае яму сэнс”, тлумачыць і прапануе “унутраныя этычныя дырэктывы”, бо паходзіць, разумеецца і жывецца з апорай на Бога і з поглядам на Яго. Таму важна быць інфармаваным, разумець, мець адкрыты розум і вучыцца. Толькі так мы можам стаць перад абліччам нашага часа і абвяшчаць logos, даць справаздачы аб нашай веры”, - нагадаў словы Бэнэдыкта XVI кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

Дырэктар Ватыканскага радыё адзначае, што тлумачэнне адносін паміж розумам і верай, з’яўляюцца найбольш характэрнымі рысамі пантыфіката Бэнэдыкта XVI, але ніколі яшчэ аб іх не гаварылася так асабіста і канкрэтна, як у прамове да семінарыстаў у Фрайбургу. “Хутчэй за ўсё, былы семінарыст Ёзэф Ратцынгер, вучыўся з вялікай сур’ёзнасцю, і працягваў рабіць так, на працягу ўсяго свайго жыцця, каб дапамагчы ўсяму Касцёлу даць адказ аб сваёй веры (1 Пт 3,15), што ён і робіць сёння”, - адзначае кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.