2011-10-01 11:41:11

Італьянскія біскупы: Касцёл не можа быць маўклівым сведкам зацямнення калектыўнай надзеі


RealAudioMP3 У цэнтры ўвагі італьянскіх біскупаў праблемы хрысціянскай адукацыі, сям’і і выхавання святароў. На гэтыя аспекты звярнуў увагу арцыбіскуп Марыяно Крочата, генеральны сакратар італьянскага епіскапата, пасля завяршэння восеньскай сесіі Канферэнцыі Біскупаў Італіі.

Акрамя таго, у цэнтры дыскусій італьянскіх каталіцкіх іерахаў былі сацыяльна-палітычныя праблемы ў краіне. “Касцёл не дае ацэнку тэхнічным аспектам дынамік палітычнага жыцця. Касцёл не мае сваёй партыі, якую падтрымлівае і арганізуе. Не выбірае ўрады і тым больш не адпраўляе іх дамоў”, - падкрэсліваюць біскупы, і адзначаюць, што яны, аднак, “не могуць заставацца маўклівымі сведкамі зацямнення калектыўнай надзеі”.

“Перад абліччам клімата небяспекі, які пашыраецца ў сацыяльнай сферы і ўмацаваны культурнай і маральнай дызарыентацыяй, біскупы адчуваюць сваю адказнасць за тое, каб спрыяць захаванню надзеі, якая мае аблічча Езуса Хрыста”, - адзначаецца ў пасланні. Каталіцкія іерархі звяртаюць увагу на праблемы у сферы працы і сям’і, “нездольнасць адпаведна адказаць на выклікі крызіса, які нажаль абцяжарваецца неадэкватным разуменнем грамадзянскага і публічнага жыцця”; адзнчаецца ўплыў падзення узроўня маральнасці на адукацыю і культуру краіны, а таксама ўмацаванне індывідуалізма і павярхоўнасці”.

На падставе гэтага, епіскапат Італіі, падкрэслівае прыярытэт навучання веры. “Тут знаходзіцца крыніца надзеі: таму пытанне аб Богу застаецца першасным”, - адзначаецца ў пасланні. Біскупы заклікаюць звярнуцца да мудрасці сацыяльнага навучання Касцёла. “Даць надзею праз умацаванне прымата чалавека, сям’і, актыўнай дзейнасці католікаў у палітычнай сферы, але не спадзяючыся стварыць уласную палітычную партыю”, - адзначаюць біскупы Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.