2011-10-01 14:17:04

Кардынал Лаёла закончыў працу на пасадзе губернатара Ватыкана


RealAudioMP3 1 кастрычніка 2011 г кардынал Джаванні Лаёла, закончыў сваю працу на пасадзе старшыні Папскай камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан. Пасля таго, як іерарх падаў Бэнэдыкту XVI прашэнне аб адстаўцы ў сувязі з надыходам сталага ўзроста, Папа прасіў яго застацца губернатарам менавіта да сённяшняга дня.

У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” іерарх расказаў аб сваё працы на пасадзе губернатара Ватыкана, якая працягвалася на працягу пяці гадоў. Кардынал Лаёла падкрэсліў, што ён ніколі не працаваў адзін, але “заўсёды разам з многімі іншымі, з кім пераносіў радасці і цяжкасці штодзённасці”. “Першае, што хочацца адзначыць, гэта тое, што сёння Губернатарыят працуе добра”. – сказаў кардынал Лаёла.

Найбольш відавочныя плёны, на думку іерарха бачны ў Ватыканскіх музеях - да цудоўных калекцыі, дадалася магчымасць хуткага замаўляення экскурсій праз інтэрнэт, адкрытасць экспазіцыі ноччу, ў пэўныя дні і перыяды, спрыянне знаёмству школьнікаў са скарбамі, якія захоўваюцца ў Ватыкане, вялікая колькасць выстаў на розныя тэмы, удасканаленне рэстаўрацыйнай майстэрні і актывізацыя кантактаў з іншымі сусветна вядомымі музеямі.

Акрамя таго кардынал Лаёла расказаў аб вялікай працы рэстаўрацыйнага, філатэлістычнага, нумізматычнага аддзелаў Ватыкана, якія рэалізавалі вялікую колькасць праектаў. “На працягу апошніх гадоў сумесна з Дзяржсакратарыятам, мы распрацавалі масу новых законаў: аб крыніцах права, грамадзянства, рэгістрыцыі жыхароў, аб ахове здароўя працаўнікоў, пераапрацоўцы смецця, у сферы барацьбы з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызма”, - расказаў кардынал. Іерарх звярнуў увагу таксама на праграму эканоміі электраэнэргіі і выкарыстання сонечных батарэй, якая актыўна рэалізоўваецца ў Ватыкане.

Кардынал Лаёла падзякаваў усім з кім яму давялося працаваць разам і пажадаў поспехаў новаму губернатару Ватыкана арцыбіскупу Джузеппе Бартэлло, які пачаў выконваць гэтыя свае абавязкі сёння.








All the contents on this site are copyrighted ©.