2011-09-30 13:50:00

Францыя: большасць жыхароў жадае пражыць жыццё ў адным шлюбе


RealAudioMP3 Жыхары Францыі надаюць вялікае значэнне інстытуту сям’і і хочуць заключаць адзін сужэнскі саюз на ўсё жыццё, але эканамічныя цяжкасці, а таксама жаночая і дзіцячая праца, уплываюць на тое, што сямейнае жыццё становіцца ўсё больш цяжкім. Большасць французаў жадаюць, каб палітыкі, асабліва перад прэзідэнцкімі выбарамі 2012 г., звярталі вялікую увагу на праблемы сям’і. Да такіх вынікаў прыйшлі даследчыкі з інстытута “Іпсос”, якія правялі апытанне па замове Канферэнцыі Біскупаў Францыі і каталіцкай газеты “La Croix”, у рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі “Сям’я і грамадства: што выбраць для будучыні”. Форум урачыста адкрыецца ў Парыжы 1 кастрычніка.

Па дадзеных апытання 77% французаў хоча пражыць у сужэнскім саюзе толькі з адной асобай ўсё жыццё. Для людзей ва ўзросце 25-34 гадоў гэты паказчык дасягае 89%. Ён тычыцца прадстаўнікоў ўсіх пакаленняў, сацыяльных асяроддзяў, а таксама рэлігій ці палітычных поглядаў.

Французы бачаць некалькі прычын павялічэння колькасці разводаў у краіне. Для больш чым 50% апытаных асноўнай праблемай з’яўляецца тое, што сужонкі чыняць мала намаганняў, каб заставацца разам. Іншыя звяртаюць увагу на жаночую працу, якая дае магчымасць жанчынам адчуваць сябе больш незалежнымі. Каля 36% лічаць, што для людзей існуе вельмі мала прычын для таго, каб заставацца назаўсёды разам. Яшчэ адна частка апытаных, каля 33% бачаць галоўную прычыну разводаў у матэрыяльных цяжкасцях, асабліва з прычыны безпрацоўя.

Каб выпраціць гэту сітуацыю французы лічаць, што неабходна “цалкам змяніць менталітэт” адносна сям’і. Многія падкрэсліваюць, што сужонкі павінны “атрымліваць знешнюю дапамогу, каб дапамагаць парам абмеркоўваць свае праблемы”. 25% прапануюць палепшыць матэрыяльны стан.








All the contents on this site are copyrighted ©.