2011-09-30 10:24:37

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам


RealAudioMP3 29 верасня у Апостальскім палацы ў Кастэль Гандольфа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам, кіраўніком аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата.

Пасля сустрэчы, у інтэрв’ю нашаму радыё праваслаўны іерарх адзначыў, што Святы Айцец гэта чалавек веры. “Кожны раз, калі з ім сустракаюся, адчуваю сябе ўзмоцненым яго духам, адвагай і ахвярнасцю на карысць Касцёла ва ўсім свеце”, - сказаў Мітрапаліт. Акрамя таго іерарх выказаў сваё захапленне з таго, наколькі добра Папа ведае праваслаўныя традыцыі і наколькі шмат увагі надае дыялогу паміж праваслаўнымі і католікамі. Мітарапаліт Іларыён выказаў упэўненасць, што пасля вырашэння спрорных пытанняў паміж Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царковой сустрэча паміж Папам і Патрыярхам Кірылам павінна абавязкова адбыцца.

Мы спадзяемся, што рана ці позна, у будучыні, гэта сустрэча пройдзе. Мы яшчэ не гатовы абмяркоўваць канкрэтную дату, месца і пратакол гэтага мерапрыемства, бо тое, што нам важна гэта яго змест. Як толькі мы дамовімся аб змесце, аб тых пунктах па якім паміж намі існуюць рознагалоссі, тады я думаю гэта сустрэча можа адбыцца. Яна патрабуе вельмі ўважлівай падрыхтоўкі падчас якой не трэба спяшацца, для таго каб сустрэча стала асаблівым момантам”.

Мітрапаліт Іларыён знаходзіцца ў Рыме з 27 верасня. Ён таксама меў сустрэчы з кардыналам Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Джанфранка Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры і з кіраўніцтвам дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Супольнасць св. Ігідзія”.








All the contents on this site are copyrighted ©.