2011-09-30 10:57:21

Апостальская Сталіца на форуме па атамнай энергіі


RealAudioMP3 “Вайна не з’яўляецца сродкам вырашэння канфліктаў”, - нагадаў удзельнікам форума Міжнароднай агенства па атамнай энэргіі, які прайшоў у Вене, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі кс. прэлат Міхаэль Банах.

Ватыканскі дыпламат адзначыў, што Апостальская Сталіца з’яўляецца праціўнікам распаўсюджвання атамнай зброі, а таксама не разглядае вайну, як сродак вырашэння міжнародных канфліктаў. Кс. Банах нагадаў, што Касцёл заклікае частку сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на ўзбраенні накіроўваць на праекты, якія тычыцца развіцця гаспадаркі, адукацыі і абароны здароўя. Акрамы таго прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры МАГАТЭ высока ацаніў уклад гэтай арганізацыі ў нераспаўсюджванне атамнай зброі і стварэнне тэрыторый без яе.

На думку кс. Банаха катастрофа, якая адбылася на японскай атамнай станцыі “Фукусіма”, паказала рэальнасць небяспекі, якая звязана з выкарыстанне атамнай энэргіі. “Гэта ставіць шмат пытанняў, адказы на якія трэба знайсці на узроўні міжнароднай палітыкі”, - сказаў ватыканскі дыпламат.








All the contents on this site are copyrighted ©.