29 верасня ў Тыране
пачалася пленарная сесія Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, у цэнтры ўвагі якой стаіць тэма
новай евангелізацыі. Падчас адкрыцця мерапрыемства удзельнікі сустрэчы ўзгадалі аб
шматлікіх хрысціянах – мучаніках эпохі камуністычнай дыктатуры ва Усходняй Еўропе,
- расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё арцыбіскуп Будапешскі кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня
Канферэнцыі Біскупаў Еўропы.
“Для нас, тут у Еўропе, новая евангелізацыя азначае
распаўсюджванне і новае адкрыццё добрай навіны Езуса Хрыста ва ўмовах розных грамадстваў,
якія маюць у каранях сваёй культуры хрысціянства, але якія аддаліліся ад хрысціянскай
веры”, - адзначыў іерарх. Кардынал Эрдо падкрэсліў таксама, што ў Еўропе існуе вялікая
колькасць людзей якія, ніколі ў жыцці не мелі кантакту з хрысціянскай верай. Іерарх
расказаў што сёння існуе праблема пошуку новай мовы для перадачы евангельскага паслання
і абавязку пазбягаць, пры гэтым, уплываў моды.