2011-09-29 12:53:21

Жэнева: форум аб уплыве кліматычных змен на жыццё сельскагаспадарчых грамадстваў


RealAudioMP3 “Кліматычныя змены ўплываюць не толькі на прыродныя цыклы, але таксама на жыццё самых бедных чалавечых супольнасцяў, якія ў многім залежаць ад экасістэмы”, - падкрэслілі ўдзельнікі канферэнцыі “Пераадоленне прорвы: перспектывы веры і этыкі”, якая прайшла ў швейцарскай Жэневе, у сядзібе Сусветнай рады Цэркваў.

На пачатку форума Нафіса Д’Соўза, індыйскі эксперт па сацыяльным праблемам звязаным са зменамі клімата, прадставіла даклад аб ролі рэлігійных арганізацый пры міжнародных інстытутах у спрыянні вырашэння праблем маленькіх сельскагаспадарчых супольнасцяў, якія жывуць на ўзбочыне індыстрыялізаванага света. “Гэтыя супольнасці, вельмі цяжка адчуваюць на сябе кліматычныя змены і патрабуюць павагі да іх права на жыццё ў асяродку дзе ахоўваюцца законы прыроды”. Эксперт адзначыла, што рэлігійныя арганізацыі вельмі спрыяюць павазе да правоў такіх сельскагаспадарчых супольнасцяў. “Нашы арганізацыі ўмацоўваюць сувязь паміж рэлігійнай сферай і этычным кантэкстам. Яны з’яўляюцца часткай руху ў абарону навакольнага асяродзя і правоў народаў, якія ад яго залежаць”, - сказала Нафіса Д’Соўза.

У іншых дакладах агучаных падчас канферэнцыі ў Жэневе, праводзіліся статыстычныя дадзеныя аб колькасці супольнасцяў, якія вымушаны былі пакідаць свае родныя мясціны ў сувязі з кліматычнымі зменамі. Вынікі форума будуць прадстаўлены падчас сесіі ААН аб кліматычных зменах, што пройдзе ў паўднёваафрыканскім Дурбане 28 лістапада - 9 снежня 2011 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.