2011-09-29 12:18:07

Бэнэдыкт XVI развітаўся з Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 29 верасня ў Швейцарскай Залі Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI развітаўся з прадстаўнікамі манаскіх і свецкіх супольнасцяў, якія дапамагалі ў арганізацыі адпачынка Святога Айца. “Падыходзіць да завяршэння летні перыяд, якія я правёў у гэтым вельмі мне дарагім, ветлівым і гасцінным месцы. Кастэль Гандольфа, таксама і на працягу гэтага лета, адкрыў свае дзверы для многіх пілігрымаў і наведвальнікаў, якія прыбывалі, каб сустрэцца з Папам і маліцца разам з ім, асабліва ў нядзелю падчас малітвы “Анёл Панскі” і, часам, па серадах, падчас агульнай аўдыенцыі”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што меў магчымасць захапляцца шчырасцю, з якой працаўнікі клапаціліся аб ім, яго супрацоўніках і шматлікіх пілігрымах. Папа падзякаваў таксама біскупу Альбано-Лаціальскаму, Марчэлло Сэмераро, пробашчу парафіяльнага касцёла ў КастэльГандольфа, а таксама манаскім супольнасцям і шматлікім свецкім аб'яднанням, якія клапаціліся аб адпачынку Святога Айца.

Акрамя таго, Бэнэдыкт XVI выказаў словы падзякі прадстаўнікам мясцовых уладаў, ватыканскай жандармерыі, тэхнічнаму і медыцынскаму персаналу і корпусу Швейцарскай гвардыі, якая ахоўвала бяспеку Пантыфіка.

Яшчэ учора Папа развітаўся з супрацоўнікамі летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў наколькі прыгожа жыць у цішыні і ў кантакце з прыродай. "Прырода, гэта цудоўны плён працы рук Стварыцеля; цішыня, дазваляе нам разважаць без перашкод аб нашым існаванні...У такім асяродку як гэты, нашмат лягчэй знайсці саміх сябе, слухаючы ўнутраны голас, г.зн. прысутнасць Бога, які дае глыбокі сэнс нашаму жыццю", - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.