2011-09-28 13:47:07

Кардынал Равазі: Біблія – код ідэнтычнасці Еўропы


RealAudioMP3 “Біблія – гэта вялікі код ідэнтычнасці сённяшняй Еўропы, канешне не адзіны, але дакладна неад’емнны”, - сказаў кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, падчас сваёй прамовы ў Страсбургу перад членамі Еўрапейскага парламента.

Іерарх указаў на Біблію, як на крыніцу еўрапейскай культуры, якая была тэмай канферэнцыі, а таксама расказаў, як у Бібліі можна знайсці “неабходныя элементы для разумення гісторыі і сучаснага этоса”. Кардынал Равазі падкрэсліў, што міжрэлігійны і міжкультурны дыялог, з’яўляюцца шляхамі неабходнымі сучаснаму свету, для таго, каб прадухіліць сутыкненне цывілізацый. Іерарх заклікаў рэлігійных лідэраў і палітыкаў “сабраць мазайку з фрагментаў у моцнае адзінства, якое будзе служыць чалавецтву”.







All the contents on this site are copyrighted ©.