2011-09-28 13:21:13

Бэнэдыкт ХVI пашырыў кампетэнцыі Трыбунала Рымскай Роты


RealAudioMP3 27 верасня быў апублікаваны Апостальскі ліст Бэнэдыкта ХVI у форме Motu Proprio “Quaerit semper” . Святы Айцец зрабіў некаторыя змены у Апостальскай Канстытуцыі “Pastor bonus” . У прыватнасці Папа пашырыў кампетэнцыі Трыбунала Рымскай Роты, перадаўшы гэтаму ведамству Апостальскай Сталіцы кампетэнцыю ў справах, якія тычацца дыспэнсы ў выпадку сапраўднага, але недапоўненага сужэнства, а таксама ад абавязкаў звязаных з прэзбітэрскімі і дыяканскімі пасвячэннямі. Да гэтага часу гэтыя кампетэнцыі належалі Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

У Апостальскім лісце “Quaerit semper”, Бэнэдыкт ХVI патлумачыў прычыны гэтых змен, адзначыўшы, што “Апостальская Сталіца заўсёды імкнулася прыстасаваць свае кіраўнічыя структуры да пастырскіх патрэб, якія ў кожны гістарычны перыяд узнікалі ў жыцці Касцёла, змяняючы арганізацыю і кампетэнцыі дыкастэрый Рымскай Курыі”.

Пантыфік адзначыў, што “у гэтых умовах вельмі добра, каб Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў , перш за ўсё, засяродзіла сваю дзейнасць на тым, каб даць новы імпульс і спрыяць Святой Літургіі ў Касцёле, згодна з рашэннямі ІІ Ватыканскага Сабора”.

Дэкан Трыбунала Рымскай Роты біскуп Антоні Станкевіч адзначыў, што з гэтымі зменамі адбыліся гістарычныя нарматыўныя новаўвядзенні ў Рымскай Курыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.