2011-09-28 11:08:45

Бэнэдыкт XVI і Мітрапаліт Іларыён правядуць сустрэчу


RealAudioMP3 29 верасня Бэнэдыкт XVI і Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата правядуць сустрэчу у летняй рэзідэнцыі Рымскага Пантыфіка ў Кастэль Гандольфа. Праваслаўны іерарх прыбыў у Рым 27 верасня. Сёння ён сустрэнецца з супрацоўнікамі Папскай Рады спрыяння хрысціянскаму адзінству у сядзібе гэтай дыкастэрыі. Гэта ўжо трэццяя сустрэча Папы з Мітрапалітам Іларыёнам, з таго часу як ён быў абраны кіраўніком аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Папярэднія сустрэчы праходзілі у верасні 2009 і маі 2010 г.

Таксама 28 верасня праваслаўны іерарх сустрэнецца з кардыналам Джанфранка Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры і кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.