2011-09-28 15:09:12

Арцыбіскуп Мамбэрці ў ААН казаў аб праблемах на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 27 верасня на падчас прац 66-й сесіі Агульнай асамблеі ААН выступіў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Мамберці, сакратар па адносінах з дзяржавамі. У сваёй прамове іерарх звярнуў увагу на просьбу ўладаў Палесцінскай аўтаноміі аб прызнанні яе поўнапраўным членам ААН. Арцыбіскуп Мамберці выказаў спадзяванне, што “кампетэнтныя органы ААН прымуць рашэнні, якія дапамогуць рэалізаваць права палестынскага народа на ўласную і незалежную дзяржаву, а таксама права ізраэльцян жыць у бяспецы”.
Ватыканскі дыпламат адзначыў, што “рашэнне ААН, якое б яно не было, не вырашыць усёй праблемы. Доўгатрывалага міра можна дасягнуць толькі праз шчырыя перамовы паміж народамі Ізраэля і Палестыны”.

Арцыбіскуп таксама закрануў пытанні рэлігійнай свабоды і праблем хрысціян на Блізкім Усходзе. Іерарх падкрэсліў, што “на сённяшні дзень хрысціяне з’яўляюцца рэлігійнай групай, якая найбольш пакутуе ад пераследу за веру”, “Адсутнасць павагі да рэлігійнай свабоды з’яўляецца пагрозай для бяспекі і міра, а таксама перашкаджае рэалізацыі сапраўднага чалавечага развіцця”,- сказаў арцыбіскуп Мамбэрці.








All the contents on this site are copyrighted ©.