2011-09-27 12:49:45

Рым: сімпозіўм аб пераследзе хрысціян у ХХІ ст.


RealAudioMP3 26 верасня ў Рыме прайшоў сімпозіўм на тэму: “Пераслед хрысціян у ХХІ ст.”. Яго арганізаваў Папскі Латэранскі універсітэт з нагоды 20-годдзя дзейнасці дабрачыннай арганізацыі “Святло Усходу”, якая дапамагае католікам з былых сацыялістычных краін ва Усходняй Еўропе. Удзельнікі форума адзначылі, што ў свеце кожныя пяць хвілін гіне вызнаўца Хрыста, а таксама, што толькі ў першым дзесяцігоддзі ХХІ загінула больш за 160 тыс. хрысціян. “Гэта сапраўдны Галакост аб якім гаворыцца неахвотна”, - адзначылі удзельнікі мерапрыемства.

Італьянскі біскуп Луіджы Негры гаварыў аб асаблівай харызме мучанікаў. Ён падкрэсліў, што “канцом сучаснасці можа стаць атэізм, а канцом атэізма - насілле”. Іерарх адзначыў, што ідэалогіі не прымаюць іншадумства, аб чым сведчаць таталітарныя рэжымы, якія знішчалі людзей іншых поглядаў.

Масімо Інтровінье, прадстаўнік АБСЕ па барацьбе з расізмам, ксенафобіяй і дыскрымінацыямі, адзначыў, што “дыскрымінацыі і пераслед хрысціян з’яўляюцца сапраўдным гуманітарным выклікам для грамадства”. Ён расказаў аб праблемах хрысціян у Пакістане, Кітаі, Індыі і Паўночнай Карэі. Кс. Бэрнандо Чэрвэлера з Папскага Інстытута замежных місій падкрэсліў, што пераслед хрысціян часта ўмацоўвае веру, доказам чаго з’яўляецца тое, што кожны год, больш за 150 тыс. кітайцаў прымае хрост.








All the contents on this site are copyrighted ©.