2011-09-27 15:38:39

Масква: помнік Яну Паўлу ІІ


RealAudioMP3 14 кастрычніка у Маскве будзе урачыста адкрыты помнік Яну Паўлу ІІ. Фігура Пантыфіка, які сядзіць з адкрытай на каленях кнігай будзе устаноўлена ў дворыку Маскоўскай бібліятэкі замежнай літаратуры.

Помнік Яну Паўлу ІІ далучыцца да помнікаў іншым сусветна вядомым інтэлектуалам, такім як Леанарда Да Вінчы, Генрых Гейнэ, Абрагам Лінкальн, Чарльз Дыкенс, Махатма Гандзі і інш.

Ідэя устанаўлення помніка Папе, нарадзілася ў асяродку маскоўскіх аматараў літаратуры і была падтрымана Польскім пасольствам у Расійскай Федэрацыі. У справу ўключыліся таксама польскія палітычныя і культурныя дзеячы. Сам помнік зрабілі скульптары Аляксандр Васякін з Украіны, а таксама Ілля і Мікіта Фёкліны з Расіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.