2011-09-26 16:22:17

Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Маскве


RealAudioMP3 24-25 верасня ў Маскве прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя 100-годдзю архікатэдральнага касцёла Беззаганага зачацца Найсвяцейшай Панны Марыі. На пачатку ўрачыстай св. Імшы, ў маскоўскай архікатэдры, было зачытанна пасланне Святога Айца, ў якім ён назваў гэту святыню “асаблівым помнікам марыйнай пабожнасці”.
Узначаліў літургію спецыяльны пасланнік Бэнэдыкта XVI славацкі кардынал Юзэф Томко. Ён перадаў маскоўскім вернікам благаслаўленне і найлепшыя пажаданні Пантыфіка, а ў сваёй гаміліі заклікаў радавацца магчымасці маліцца ў храме, магчымасці якой у ніх не было на працягу доўгіх гадоў атэізацыі.
Таксама прысутнічалі на ўрачыстасцях іншыя каталіцкія іерархі: арцыбіскуп Іван Юркавіч, Апостальскі Нунцый у Расійскай Федэрацыі, арцыбіскуп Маскоўскі Паўло Пэццы, а таксама арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускі іерарх, які з 1991 па 2007 г. служыў у Расійскай сталіцы, узначаліў св. Імшу ў маскоўскай архікатэдры вечарам 25 верасня.
У сваёй гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч узгадаў аб 8 снежні 1990 г, калі на халодных праступках будучай маскоўскай архікатэдры цэлебраваў першую св. Імшу, сённяшні дапаможны біскуп Варшаўскі, а ў той час кс. Тадэвуш Пікус.
“А яшчэ праз год Папа перавёў мяне з Беларусі сюды. У Маскве з’явіўся біскуп. Той восенню маленькая групка пілігрымаў паехала ў Фаціму. Нас было некалькі чалавек – трохі больш за 10, і некаторыя з іх прысутнічаюць зараз у храме. Тады я спытаў аб магчымасці сустрэцца з с. Лючыяй, з той фацімскай візіянеркай. Бо менавіта ў Фаціме Маці Божая дала надзею на духоўнае адраджэнне Расіі. Калі я прыйшоў да сястры Лючыі, і прадставіўся, што з’яўляюся арцыбіскупам з Масквы, яна пераспытала: “Ці сапраўды з Масквы?”, - я адказаў: “Так”. “Значыць Фацімскае прароцтва Божай Маці ўжо рэалізуецца”, - сказала с. Лючыя.
Арцыбіскуп расказаў, што 20 год таму пачалася доўгая барацьба за вяртанне гэтай святыні. “Вернікі маліліся на прыступках і днём і ноччу, і ў спякоту і люты мароз”, - расказаў іерарх. Касцёл быў вернуты у 1996, і пасля рэстаўрацыі адбылася яго рэкансэкрацыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.