2011-09-26 13:30:06

Берлін: месца наступнай сустрэчы Экуменічнай супольнасці Тэзэ


RealAudioMP3 Еўрапейская сустрэча моладзі, якую арганізуе Экуменічная супольнасць Тэзэ з 28 снежня 2011 г. па 1 студзеня 2012 г. пройдзе ў Берліне. “Гэтая сустрэча будзе для нас вялікім выклікам, бо Берлін гэта вялікі горад, з вельмі розным насельніцтвам, у якім існуе адносна мала рэлігійных супольнасцяў”,- сказаў брат Леанард з супольнасці Тэзэ. Ён адзначыў, што сулольнасць мае “вялікія чаканні ад гэтай сустрэчы і яна упэўненая, што таксама і ў гэтым годзе сустрэча будзе важным знакам для Касцёла і для грамадства, як таксама вялікім вопытам для тых, хто будзе ў ёй прымаць ўдзел”,- заявіў брат Леанард.

Падчас сустрэчы моладзі ў Берліне агульныя малітвы будуць праходзіць у гандлёвым цэнтры “Messegelande”. Моладзь, якая прыме ўдзел у форуме атрымае гасціннасць ў каталіцкіх і лютэранскіх сем’ях гораду. Частка праграмы сустрэчы пройдзе ў парафіях, у якіх моладзь будзе маліцца і разважаць на розныя тэмы. Вечарам 31 снежня маладыя людзі будуць удзельнічаць у “Свяце нацый”, якое пройдзе ў мясцовых Касцёлах.

У мінулым годзе ў нідэрландскім Ратэрдане ў Еўрапейскай сустрэчы моладзі прыняло ўдзел больш за 30 тыс. маладых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.