Арцыбіскуп Роберт
Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Фрайбургу,
што “візіт папы Бэнэдыкта ХVI дадаў адвагі Каталіцкаму Касцёлу”. Іерарх адзначыў,
што пілігрымка Святога Айца прынесла “ўзбагачэнне і падарунак нямецкаму народу”.
Арцыбіскуп
Фрайбурга падкрэсліў, што падчас сустрэчы ў фрайбургскай семінарыі Бэнэдыкт ХVI сказаў
спантанную прамову да біскупаў краіны, у якой выказаў сваю салідарнасць з епіскапатам
Германіі і падкрэсліў, што ён ведае пра цяжкую сітуацыю, у якой знаходзіцца Каталіцкі
Касцёл і ён свядомы гэтай цяжкасці”.
“Гэтыя словы салідарнасці Святога Айца
дадалі біскупам краіны адвагі ў іх далейшай дзейнасці” ,- сказаў арцыбіскуп Роберт
Цоліч.