2011-09-25 13:18:22

Кс. Ламбардзі аб візіце Папы ў Германію


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыко Ламбардзі каментуючы Апостальскі візіт Бэнэдыкта XVI у Германію, падкрэсліў, што Папа звярнуў шмат ўвагі на тых хрысціян, якія супрацьстаялі нацыскай і камуністычнай ідэалогіям. “У гаміліі падчас суботняй св. Імшы у Эрфурце Бэнэдыкт ХVI сказаў, што хрысціяне з былой ГДР жылі ва ўмовах выгнання. Неглядзячы на гэта іх вера станавілася мацнейшай”,- адзначыў кс. Ламбардзі. Ён расказаў, што Папа падзякаваў жыхарам Эйсфельда, маленькага мястэчка, які не гледзячы ні на што застаўся каталіцкім, і адначасова заахвоціў вернікаў супрацьстаяць новымі выклікам, звязаным з забываннем аб Богу.

Кс. Ламбардзі падкрэсліў таксама вялікае значэнне сустрэчы Святога Айца з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы ў Германіі. Дырэктар Ватыканскага радыё адзначыў, што падчас гэтай сустрэчы “Папа звярнуў увагу на важнасць пытання аб Богу і Божай міласэрнасці, якое глыбока турбавала Лютэра. “Гэта з’яўляецца адным з фундаментаў супольных інтэрэсаў паміж каталікамі і лютэранамі”, - сказаў дырэктар Ватыканскага радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.