2011-09-25 11:07:16

"З сэрцам у кантакце". Св. Шарбель (ІІ)


У манастыры Юсэф Махлуф, у гонар Антыёхійскага пакутніка II ст., прымае манаскае імя - Шарбель (Сарбэлій). Гэта імя складаецца з каранёў слоў са значэннямі «цар» і «Бог». З першага лістапада ў 1853 годзе, ён прымае, манаскі пострыг. Пасля двух гадоў послуху настаяцелі адпраўляюць маладога манаха ў семінарыю ў Кфіфан. Падчас навучання ў семінарыі Шарбель быў вучнем святога Німатулы Касаба Аль-Хардзіні, аб якім, калі Бог дасць, я напішу асобна. 23 Ліпеня 1859 г. брат Шарбэль быў рукапакладзены ў святары.

Цуды пры жыцці Шарбэля

Мы, людзі, ласыя на цуды, але тым не менш Госпад папускае іх, каб яны сталі для нас, слабых верай, адпраўной кропкай, пунктам звароту, штуршком да новага жыцця ў Хрысце. Шмат цудаў явіў Госпад праз святасць свайго вернага манаха Шарбеля. Няхай жа наша цікаўнасць да іх будзе не пустой забавай, але сапраўды пачаткам нашай асабістай духоўнай дарогі.

Вось адно з такіх цудаў... У пэўны гарачы дзень Шарбель прастаяў на каленях две гадзіны, а потым пайшоў працаваць у полі. Падчас яго адсутнасці ў келлю пракраўся дробны злодзей і скраў дзве талеркі, з якіх Шарбель еў. Калі манах вяртаўся ў манастыр, то ўбачыў нечаканую карціну: на сцежцы, дрыжучы ад страху, стаяў бедна апрануты чалавек, а ззаду і спераду яго атачылі две атрутныя гадзюкі. Варта было гэтаму чалавеку толькі паварушыцца, як змеі, нібы па камандзе, падымалі галовы і злосна шыпелі. Шарбель ўбачыў на сцяжынцы свае талеркі і зразумеў у чым справа. У гэтую хвіліну з'явіўся задыханы айцец-настаяцель, якому ўжо паведамілі аб крадзяжы.

- Дык гэта праўда? Трэба неадкладна выклікаць паліцыю.
- Прашу вас, ойча, нікога не трэба выклікаць! - Упершыню адважыўся запярэчыць старэйшаму малады паслушнік. - Паглядзіце, нават змеі не кранулі небараку, навошта ж яго арыштоўваць? Змеі ўжо правучылі яго. Ён гэта запомніць на ўсё жыццё.
- Але як нам адпудзіць гэтых гадзюк?
- Дазвольце, ойча, я гэта зраблю. - Ён блізка падышоў да змей, і ціха, але ўладна загадаў ім. Яны ж з шыпеннем шмыгнулі ў кусты. А злодзей, як апараны, кінуўся наўцёкі.

Быў і іншы дзіўны выпадак, звязаны з самотніцкім пакліканнем манаха. Шарбэль жадаў жыць жыццём самотніка, але настаяцель вагаўся блаславіць яго на гэты подзвіг. Аднак неўзабаве настаяцель атрымаў знак звыш, які развеяў яго сумневы. Аднойчы, каб пасмяяцца, манах замест масла наліў у лямпу Шарбэля вады. Якое ж было яго здзіўленне, калі ноччу ён убачыў у яго келлі святло. У лямпе сапраўды была вада - сам настаяцель манастыра паспрабаваў яе на густ, бо манах-жартаўнік перапалохаўся і ва ўсім прызнаўся яму. У Шарбеля гэтая вада гарэла, як алей, але а ў келлі настаяцеля адразу ж згасла. Пасля гэтага выпадку ў 15 лютага 1875 года манаху дазволілі зачыніцца ў скіту. Шарбэль аддаў манаскаму жыццю 47 гадоў, з іх 23 гады ён пражыў у скіту.

Былі і іншыя цуды, але на мой погляд, самым дзіўным сярод іх, які Госпад явіў нам праз святога Шарбэля, быў цудоўны дар малітвы і аскезы. Шарбель мог стаяць на каленях па чатыры-пяць гадзін. Размаўляць з ім у гэты час было безсэнсоўна, ён знаходзіўся ў глыбокай медытацыі.

Узімку і ўлетку манах хадзіў у паношаным адзенні (пасля ён надзеў валасяніцу з металічнай ланцугом - вярыгамі), насіў стаптаныя чаравікі, не апранаў галаўнога ўбору, не распальваў агню, каб сагрэцца, ніколі не еў мяса, не піў віна, спаў на вузкай каменнай пліце, а пад галаву клаў палена, загорнутае ў грубую тканіну. Ён ні ад каго не прымаў ні падарункаў, ні грошай. Ён заўсёды маўчаў, і толькі тварыў вумнасардэчную малітву. Калі часам яго пра што-небудзь пыталіся браты, то ён здзіўлена паводзіў вачыма і маўчаў.

Цуды пасля смерці і кананізацыя

Смерць да пустэльніка наблізілася 16 сьнежня 1898 года, калі падчас служэння Боскай Літургіі а. Шарбэль атрымаў інсульт. Яго разбіў параліч. Восем дзён а. Шарбель знаходзіўся ў прытомнасці і змагаўся з жудасным болем. На сваім сьмяротным ложы ён не пакідаў малітвы, заклікаючы да Бога кароткімі малітаўкамі: «Ойча ісьціны, вось Сын Твой, ахвяра прыемная» (верагодна, гэта словы з мараніцкай Літургіі), таксама ён шматкроць паўтараў імя Ісуса, Багародзіцы, св. Язэпа і святых заступнікаў пустэльнікаў Пятра і Паўла. У напярэданні Раства вялебны Шарбель скончыў свой зямны шлях.

Аднак і пасля смерці прападобнага іераманаха Госпад захацеў, каб той паслужыў Яму для перадачы Яго ласкі жывым. Толькі дваццаць тысяч зафіксаваных аздараўленняў па малітвах да яго адбылося пасля ягонай смерці. Калі праз 50 гадоў пасля яго смерці адкрылі грабніцу, то не выявілі ніякага тленьня. З нятленнага цела дзесяткі гадоў лілося дзіўнае міра, якое за гады да краёў напоўніла дзве труны. Усе гэтыя цуды давалі падставу лічыць а. Шарбеля сьвятым.

Мараніцкій ордэн, да якога належаў айцец Шарбель, звярнуўся да Сьвятой Сталіцы з просьбай аб яго кананізацыі згодна з правіламі Каталіцкай Царквы. З 1926 па 1928 прайшоў так званы «інфармацыйны працэс». Мясцовы біскуп збіраў дадзеныя аб святасці жыцця Шарбэля і пра цуды, здзейсненыя яго малітвамі. Уся дакументацыя была накіравана ў Рым, і пачаўся так званы «апостальскі працэс». Ізноў былі сабраныя паказанні сведкаў, і ў чэрвені 1956 года было афіцыйна пацверджана, што жыццё Шарбэля Маклуфа было сапраўдным подзвігам і адрознівалася хрысціянскімі цнотамі. Затым былі разгледжаны і цуды, якія здзяйсняліся за пасярэдніцтвам Слугі Божага Шарбеля. Для беатыфікацыі патрабуецца неабвержны доказ як мінімум двух аздараўленняў, якія не паддаюцца навукова-медыцынскаму тлумачэнню: без гэтых цудаў Царква не можа вынесці рашэння аб беатыфікацыі.

У лістападзе 1965 года былі афіцыйна прызнаныя невытлумачальнымі цудоўныя ацаленьня манашкі Марыі Абель Камара з манастыра Двух Найсвяцейшых сэрцаў, якая 14 гадоў пакутавала цяжкай хваробай страўніка, і Іскандара Наіма Абэіда з Баатбада, які неверагодным чынам зрабіўся відушчы пасля 13 гадоў слепаты. Абодва вылячэння адбыліся па малітвах да Шарбэля Маклуфа. Такім чынам, 5 снежня 1965 года ў Саборы Святога Пятра айцец Шарбель быў залічаны да ліку блажэнных. А для завяршэння працэсу кананізацыі - апошняга этапу прызнання яго святым паўсюднай Царквы неабходна быў доказ яшчэ аднаго цуду. Сярод шматлікіх цудаў для экспертызы выбралі вылячэнне ад раку Марыям Асаф Авад з Амана. Яно і паслужыла апошнім сведчаннем для падпісання Паўлам VI дэкрэта аб кананізацыі.

9 Кастрычнік 1977 іераманах-мароніт Шарбэль быў залічаны да ліку святых. Падчас кананізацыі гэтага ліванскага духоўнага падзвіжніка Папа Рымскі Павел VI назваў яго адным з найвялікшых святых XX стагоддзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.