Вечарам 24 верасня Святы Айцец прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы з моладзю. Прысутныя
маладыя людзі паходзілі з розных нямецкіх дыяцэзій, а таксама моладзевых палітычных
рухаў.
Прамова Пантыфіка была пабудавана на двух цытатах з Евангелля: “Я святло
свету” (Ян 8,12) і “Вы святло свету” (Мц 5, 14). “Хрыстус, які ўваскрос з памерлых,
ззяе ў гэтым свеце і чыніць яго больш яскравым, менавіта там, дзе згодна з чалавечым
мысленнем пануе цемра і няма надзеі”, - сказаў Пантыфік.
“Заўсёды наша дзейнасць,
скіраваная на тое, каб зрабіць гэты свет лепшым сустракаецца з абмежаваннямі. Менавіта
ў самых важных рэчах нашага жыцця, мы маем патрэбу ў іншых людзях. Перш, за ўсё ў
пытаннях веры мы не адны, але з’яўляемся часткай вялікага ланцугу вернікаў”, - заахвоціў
моладзь Папа.