2011-09-24 15:28:05

Германія: СМІ аб візіце Папы


RealAudioMP3 Візіт Святога Айца ў Германію працягвае быць галоўнай тэмаў нямецкіх СМІ. “90 тыс. спявае разам з Папам”, пад такім загалоўкам выйшаў артыкул ў газеце “Bild” прысвечаны візіту Святога Айца ў санктуарый Эцэльбах. “Зноў вялікая радасць. Таксама і другі дзень візіту перамяніўся ў трыўмф веры”, - адзначае выданне. У артыкуле падкрэсліваецца таксама, што у малітве са Святым Айцом удзельнічала на 30 тыс. вернікаў больш, чым спадзяваліся арганізатары.

Каментуючы сустрэчу Папы з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы у кляштары аўгустыніанцаў у Эрфурце, выданне адзначае, што Бэнэдыкт ХVI не абвінаваціў рэфарматара Марціна Лютэра у падзеле хрысціян. “Папа толькі выказаўся аб ім з павагай, як аб хрысціяніне, які шукаў свайго шляху да Бога.”,- звяртае ўвагу выданне.

Газета “Süddeutsche Zeitung” звяртае ўвагу на тое, што “Папа ў кляштары аўгустыніянцаў у Эрфурце зрабіў гістарычны жэст: першы раз у гісторыі Рымскіх Пантыфікаў ён удзельнічаў у экуменічным набажэнстве ў будынку Лютэранскай Царквы у Германіі”. Газета нагадала, што старшыня Рады Лютэранскай Царквы у Германіі, пастар Ніколаўс Шнайдэр запрасіў Бэнэдыкта ХVI наведаць Германію ў 2017 г. з нагоды 500-годдзя пачатку рэфармацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.