Бэнэдыкт XVI у Эрфурце: святыя, нават калі іх і не шмат, змяняюць свет (поўны тэкст)
24 верасня на Катэдральнай плошчы у Эрфурце адбылася ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў
Бэнэдыкт XVI. У літургіі прынялі ўдзел каля 50 тыс. вернікаў. Святы Айцец ў сваёй
гаміліі нагадаў, што Эрфурцкая зямля перажыла цяжкія перыяды нацыскай і камуністычнай
дыктатур, якія тут сталі “кіслотным дажджом” для хрысціянства. Папа падкрэсліў, што
сёння большасць людзей у гэтым рэгіёне жыве ў далечыні ад Бога. Ён нагадаў аб прыкладах
святых, які з самых старадаўніх часоў сведчылі тут аб веры ў Хрыста, і заклікаў мясцовых
католікаў наследваць іх прыклад для таго, каб змяняць існуючую рэальнасць. “Святыя,
нават калі іх і не шмат, змяняюць свет”, - сказаў Пантыфік. Прапануем вашай увазе
поўны тэкст гаміліі Бэнэдыкта XVI.
Дарагія браты і сёстры!
“Праслаўляйце
Пана ва ўсе часы, бо Ён добры”: так мы толькі што спявалі перад Евангеллем.
Так, мы сапраўды маем прычыны, каб ад усяго сэрца дзякаваць Богу. Калі,
будучы ў гэтым горадзе, вярнуцца ў думках у 1981 г., юбілейны год св. Альжбеты, трыццаць
гадоў таму, у часы ГДР – хто б мог сабе ўявіць, што сцяна і калючы дрот
межаў падуць праз некалькі год? А калі поўдзем яшчэ далей у мінулае, каля 70-ці гадоў
таму, ў 1941 г., у часы нацыянал-сацыялізма – хто б мог
падумаць, што так званы “Тысячагадовы Рэйх” пераўтворыцца
ў попел праз чатыры гады?
Дарагія браты і сёстры, тут у Цюрынгіі і ў
тагачасным ГДР, людзі павінны былі перажыць “карычневую”
(нацыскую) і “чырвоную” (камуністычную) дыктытуры, якія
для хрысціянскай веры сталі сапраўдным кіслотным дажджом. Шматлікія
наступствы гэтага перыяда яшчэ даюць аб сабе ведаць, асабліва ў інтэлектуальнай і
рэлігійнай сферах. Большасць людзей гэтых земляў, жыве амаль у далечыні ад веры Хрыста
і адзінства з Касцёлам. Апошнія два дзесяцігоддзя, аднак, сведчаць аб некаторых пазітыўных
тэндэнцыях: аб больш шырокім даляглядзе, аб абмене негледзячы на межы, аб упэўненасці,
што Бог нас не пакіне і павядзе нас новым шляхам. “Дзе Бог –
там будучыня”.
Мы ўсе упэўнены, што новая свабода дапамагла ўмацаваць
у жыцці людзей больш вялікую годнасць і адкрыць шматлікія магчымасці. Таксама з пункту
гледжання Касцёла, мы можам з удзячнасцю падкрэсліцьз’яўленне
новых магчымасцяў для парафіяльнай дзейнасці, аднаўленне касцёлаў і парафіяльных цэнтраў,
шматлікіх дыяцэзіяльных ініцыятыў пастырскага і культурнага характара. Але гэтыя магчымасці
прывялі таксама да росту веры? Можа не трэба шукаць глыбокіх каранёў веры і хрысціянскага
жыцця у сацыяльнай свабодзе? Многія католікі заставаліся вернымі Хрысту і Касцёлу
нават ў складаных сітуацыях знешняга ціску. Прымалі асабістыя нязручнасці,
каб жыць уласнай верай. Я хачу падзякаваць святарам тых часоў, а таксама іх паплечнікам
і паплечніцам. Асабліва, хачу ўзгадаць пастырства бежанцаў, якое шырока
дзейнічала пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны: тады многія святары і свецкія здзейснілі
вялікія справы, каб дапамагчы шматлікім бежанцам і даць ім новую Радзіму.
Дзякую таксама бацькам, якія у дыяспары і палітычным ладзе варожым Касцёлу, навучалі
сваіх дзяцей каталіцкай веры. Варта, узгадаць “Рэлігійныя тыдні”,
якія праводзіліся для дзяцей на працягу канікул , а таксама плённую працу Дамоў каталіцкай
моладзі “Св. Себасціяна” ў Эрфурце і “Марсэля
Калло” ў Хайлігенштате. Асабліва ў Эйхсфельдзе шматлікія хрысціяне католікі
супраціўляліся камуністычнай ідэалогіі. Мужнае сведчанне і цярплівая вернаць ў Божы
Провід сталі як каштоўнае зерне, якое абяцае даць плёны ў будучыні.
Прысутнасць
Бога праяўляецца асаблівым чынам у яго святых. Іх сведчанне веры можа
даць нам сёння мужнасць для новага абуджэння. Узгадайце, перш за ўсё, аб святых апякунах
Эрфурцкай дыяцэзіі: Альжбеце Цюрынгскай, Баніфацыі і Кіліяне. Альжбета прыбыла з іншай
краіны, з Венгрыіў Вартбург у Цюрынгіі. Вяла жыццё ў якім заўсёды былі
прысутныя малітва, пакута і евангельская беднасць. Заўсёды выходзіла
са свайго замку ў горад Эйенсбах, каб дапамагаць хрорым і бедным. Яе
жыццё на гэтай зямлі цягнулася не доўга – яна дажыла толькі да 24-гадовага
ўзроста, - але плёны яе святасці былі бясконцымі. Св. Альжбета вельмі шануецца нават
лютэранамі; яна можа дапамагчы ўсім нам адкрыць поўню веры і навучыць жыць ёю ў нашым
штодзённым жыцці.
Аб хрысціянскіх каранях нашай краіны нагадвае таксама
заснаванне Эрфурцкай дыяцэзіі у 742 г. св. Баніфацыям. З гэтай падзеяй звязаны першы
ўспамін аб Эрфурце. Біскуп місіянер прыбыў з Англіі і працаў тут у цесным кантакце
з Наступнікам апостала Пятра. Мы шануем яго, як “Апостала Германіі”;
які памёр мучаніцкай смерцю. А таксама двух яго паплечнікаў, якіяз
ім падзялілі, праз уласную кроў, сведчаннехрысціянскай
веры і былі пахаваны ў Эрфурцкай катэдры: св. Эобан і Адэляр.
Яшчэ перад
англасаксонскімі місіянерамі у Цюрынгіі працаваў св.Кіліян, які паходзіў
з Ірландыі. Разам з двума сваімі паплечнікамі ён памёр мучаніцкай смерцю у Вюрцбурге,
таму што крытыкаваў амаральныя паводзіны князя Цюрынгіі. Нарэшце, не можам забыцца
аб св. Северы, апякуне касцёла які знаходзіцца тут, на Катэдральнай
плошчы: у 4 ст. ён быў біскупам Равены; у 836 г., яго рэліквіі былі перавезены ў Эрфурт,
каб больш укараніць хрысціянскую веру гэтага рэгіёна.
Што супольнага
маюць, усе гэтыя святыя? Як мы можам апісаць і зрабіць актуальнымі для нас асобныя
аспекты іх жыцця? Так, святыя паказваюць, што магчыма і добра жыць маючы радыкальна
блізкі кантакт з Богам, ставячы Бога на першае месца, а не як нейкую рэальнасць сярод
усіх іншых. Святыя паказваюць нам, што Бог сам звярнуўся да нас, у Езусе
Хрысце, аб’явіўся і працягвае аб’яўляцца,
бо выходзіць нам насустрач, гаворыць з кожным з нас і запрашае за сабой. Гэту магчымасць,
святыя вельмі цанілі, і скіравалі ўсю сваю сутнасць да Яго, у пастаянным
дыялогу, якім з’яўляецца малітва, і ад Яго атрымалі святло, што
адкрыла ім сапраўднае жыццё.
Вера заўсёды з’яўляецца верай
разам з іншымі. Магчымасць верыць паходзіць ад Бога, які звяртаецца да мяне і “запальвае”
маю веру. Але таксама мая вера залежыць ад тых, хто блізка да мяне,
якія паверылі перш за мяне і вераць разам са мной.Без гэтага
“разам”, без якога не можа быць ніякай асабістай веры,з’яўляецца Касцёл. Гэты Касцёл не спыняецца перад межамі краін,
аб чым сведчаць нацыянальнасці святых: Венгрыя, Англія, Ірландыя, Італія. Тут становіцца
відавочным, наколькі важным з’яўляецца духоўны абмен,
які пашыраецца праз Паўсюдны Касцёл.Калі мы адкрыемсяна
веру і на сведчанне ва ўсім Касцёле, тады каталіцкая вера мае будучыню публічнай сілы
ў Германіі.У той жа час, постаці святых, аб якіх я ўзгадаў,
паказваюць вялікую плённасць святога жыцця, радыкальнай любові да Бога і да бліжняга.
Святыя, нават калі іх і не шмат, змяняюць свет.
Так і палітычныя змены
1989 г. на вашай зямлі не былі выкліканы толькі жаданнем дабрабыту і свабоды перамяшчэння,
але ў першую чаргу жаданнем праўдзівасці. Гэта жаданне натхнялася, паміж іншым, асобамі,
які ўсё сваё жыццё прысвяцілі Богу і бліжняму і былі здольнымі ахвяраваць сваім жыццём.
Яны і ўзгаданыя святыя даюць нам мужнасць дзейнічаць у новай сітуацыі. Мы не хочам
хавацца ў веры толькі асабістай, але адказна кіраваць атрыманай свабодай. Як святыя
Кіліян, Баніфацый, Адэляр, Эобан, Альжбета з Цюрынгіі, мы хочам ісці насустрач нашым
суайчыннікам, як хрысціяне, і запрасіць іх адкрыць разам
з намі поўню Добрай Навіны. Так мы становімся падобнымі на знакаміты звон Эрфурцкай
катэдры, які носіць імя “Хвалебны”. Ён лічыцца найвялікшым
сярэдневечным звонам у свеце. Гэта жывы знак нашых глыбокіх хрысціянскіх каранёў,
але таксама заклік стаць на шлях і ўключыцца ў місію. Ён будзе гучаць таксама сёння,
на заканчэнне гэтай урачыстай св. Імшы. Ён можа дапамагчы нам зрабіць бачным і чуйным,
на прыклад святых, сведчанне Хрыста ў свеце, ў якім мы жывем. Амэн.