2011-09-24 09:28:23

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з групай ахвяр сексуальных злачынстваў святароў


RealAudioMP3 Вечарам 23 верасня, у будынку Эрфурцкай семінарыі, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з групай ахвяр сексуальных злачынстваў здзейсненых святарамі і касцёльнымі супрацоўнікамі. Папа прывітаў таксама людзей, якія клапоцяцца аб ахвярах гэтых злачынстваў.

Як паведамляецца ў спецыяльным камунікаце Апостальскай Сталіцы, Бэнэдыкт XVI выразіў сваё глыбокае спачуванне і шкадаванне, за ўсё тое, што давялося перажыць ім і членам іх сем’яў. Папа запэўніў прысутных, што тыя хто мае адказнасць у Касцёле, вельмі заахвочаны ў тое, каб не дапусціць больш падобных выпадкаў, а таксама спрыяюць стварэнню бяспечных ўмоў для дзяцей і модадзі. Святы Айцец выразіў сваю блізасць ахвярам злачынстваў і выказаў надзею, што Міласэрны Бог, Стварыцель і Адкупіцель усіх людзей, вылячыць раны і дасць унутраны супакой усім пацярпелым.








All the contents on this site are copyrighted ©.