2011-09-23 13:31:49

Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу на Алімпійскім стадыёне ў Берліне


Вечарам 22 верасня, Святы Айцец узначаліў св. Імшу, якая прайшла на Алімпійскім стадыёне ў Берліне. У ёй прыняло ўдзел больш за 80 тыс. вернікаў. Папа ўзгадаў аб двух нямецкіх мучаніках ІІ Сусветнай вайны Бэйргардзе Ліхтэнбэргу і Карлу Лейснеры, якіх 15 гадоў таму, на гэтым самым месцы, беатыфікаваў папа Ян Павел ІІ.

У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI адзначыў, што многія людзі, калі глядзяць на Касцёл, часта затрымліваюцца на яго знешніх аспектах. “Касцёл імі ўяўляецца? як адна з многіх арганізацый ў дэмакратычным грамадстве. Грамадстве, якое, сваімі нормамі і законамі хоча асуджаць і разглядаць такую складаную для разумення рэчаіснасць, якою з’яўляецца “Касцёл”. Калі яшчэ нагадаем аб тым, што ў Касцёле ёсць добрыя і кепскія рыбы, пшаніца і куколь, і калі наш позірк будзе затрымлівацца толькі на негатыўных аспектах, тады мы не ўбачым вялікай і глыбокай таямніцы Касцёла - сказаў Бэнэдыкт ХVI - тады мы не маем ніякай радасці з прыналежнасці да гэтага вінаградніка, якім з’яўляецца “Касцёл”. “Незадавальненне і нараканні распаўсюджваюцца, калі мы не бачым рэалізацыі сваіх павярхоўных і памылковых ідэй аб гэтым “Касцёле”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што “праз Ўцелаўленне сам Хрыстус прыйшоў на гэты свет, каб быць нашым фундаментам”. “Бог перамяняе ў любоў таксама тое, што з’яўляецца цяжкім ў нашым жыцці. Важна заставацца ў вінаградніку, ў Хрысце. “У наш час пустых клопатаў і абыякавасці, у якіх так шмат людзей губляюць арцентацыю і падтрымку; у якім вернасць любові у сужэнстве і сяброўстве стала нестабільнай і вельмі кароткай...тут Уваскрослы Пан дае нам прытулак, святло, надзею і веру, мір і бяспеку. Там дзе “засуха” і смерць пагражаюць галінам, там у Хрысце ёсць будучыня, жыццё і радасць”? – сказаў Папа. “Заставацца ў Хрысце, азначае заставацца ў Касцёле. Мы не верым асаобна, але верым з усім Касцёлам”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.