Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі (поўны тэкст)
23 верасня, пасля
наведвання катэдральнага касцёла Эрфурта, Бэнэдыкт XVI прыбыў у былы аўгустыніанскі
клыштар. У гэтым цудоўным будынку пабудаваным у 1277 г., зараз знаходзіцца музей Марціна
Лютэра і Міжнародны навуковы цэнтр. Менавіта тут, Марцін Лютэр, жыў, як законнік у
перыяд 1505-1511 г.
Бэнэдыкта XVI прывітаў старшыня Лютэранскай Царквы Германіі
Нікалаўс Шнайдэр, а таксама старшыня Лютэранскай Царквы Турінгіі. Яны правялі Пантыфіка
ў “Залю Капітулы”, дзе прайшла сустрэча, у якой прынялі ўдзел 15 прадстаўнікоў Лютэранскай
Царквы, а таксама каталіцкія іерархі якія суправаджаюць Папу. Падчас сустрэчы Святы
Айцец звярнуўся да прысутных з прамовай, у якой звярнуў увагу на неабходнасць больш
глыбокага жыцця верай, як супольнага задання ўсіх хрысціян перад абліччам секулярызаванага
света. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прамовы Бэнэдыкта XVI.
Бяручы слова,
я хачу перш за ўсё падзякаваць за гэту магчымасць сустрэцца з вамі. Асабліва дзякую
старшыні, спадару Шнайдэру, які запрасіў мяне іпрывітаўвельмі
цёплымі словамі. Я хачу падзякаваць, таксама, за гэты асаблівы дар -
што наша сустрэча можа адбыцца ў такім гістарычным месцы.
Для мяне,
як Біскупа Рыма, гэта вельмі хвалюючы момант – сустракацца з вамі, прадстаўнікамі
Рады Лютэранскай Царквы ў Германіі, тут, у старажытным аўгустыніанскім кляштары Эрфурта.
Тут Лютэр вывучаў тэалогію. Тут, у 1507 г. ён прыняў святарскія пасвячэнні. Насуперак
жаданню свайго бацькі, ён пакінуў вывучэнне юрыдычных навук, паглыбіўсяу
вывучэнне тэалогіі і пачаў свой шлях да святарства у ордэне св. Аўгустына. На гэтым
шляху яго не цікавілі тыя ці іншыя рэчы. Тое, што прыносіла яму супакой –
гэта было пытанне аб Богу, які быў яго глыбокай унутранай патрэбай, вясной яго жыцця
і сутнасцю ўсяго яго шляху. “Як адшукаць міласэрнага Бога?” –
гэта пытанне турбавала яго сэрца і было ў цэнтры кожнага тэалагічнага аналіза і унутранай
барацьбы. Для яго тэалогія не была толькі акадэмічнай навукай, але ўнутранай барацьбой
з самім сабой, і потым, стала барацьбой за Бога і разам з Богам.
“Як
адшукаць міласэрнага Бога?”. Тое, што гэта пытанне стала рухавіком усяго
яго шляху мяне заўсёды ўражвае вельмі моцна. Хто, зараз, турбуецца аб гэтым, нават
сярод хрысціян? Што азначаюць пытанні аб Богу ў нашым жыцці? У нашым прапаведванні?
Большая частка людзей, нават сярод хрысціян, лічыць, што Бог, не цікавіцца нашымі
грахамі і нашымі цнотамі. Ён ведае, што мы ўсе з’яўляемся толькі целам.
Калі сёння, людзіяшчэ вераць у нешта, што стаіць над гэтым, а таксама
ў суд Божы, тоамаль усе лічаць, што Бог павінен быць шчырым, і нарэшце,
у сваёй міласэрнасці, не будзе звяртаць увагу на нашы маленькія недахопы. Але ці сапраўды
нашы недахопы такія маленькія? Ці не будзе знішчаны свет з прычыны грахоўнасці вялікіх,
а таксама маленькіх, якія думаюць толькі аб уласным дабрабыце? Ці не будзе знішчаны
свет праз моц наркотыкаў, якіяжывуць, з аднаго боку за коштжыцця і грошаў, а з іншага боку, прагі задавальненняў людзей,
якія ім аддаюцца? Ці не існуе пагрозы з боку павялічэння гвалту, які
часта апранае маску рэлігійнай прыналежнасці?Ці голад і беднасць, могуць
знішчыць цэлыя часткі свету, калі ў нас, любоў Бога, і любоў да бліжняга,
да стварэнняў Божых, людзей, будзе яшчэ жывой? Пытанні падобнага кталту можна працягваць.
Не, зло не з’яўляецца дробяззю. Яно не будзе такім моцным, калі мы паставім
Бога, у цэнтр нашага жыцця. Пытанне: якая пазіцыя Бога ў адносінах да мяне, як я сябе
адчуваю перад абліччам Бога? – гэта пытанне Марціна Лютэра павінна стаць
нанава, канешне ў новай форме, нашым патыннем. Я думаю, што гэта першы заклік, які
мы павінны пачуць падчас сустрэчы з Марцінам Лютэрам.
Потым, важна іншае:
Бог, адзіны Бог, Стварыцель неба і зямлі – гэта нешта адрознае ад простай
філасофскай гіпотезы ад стварэнні света. Гэты Бог мае аблічча і Ён размаўляў з намі.
У чалавеку Езус Хрыстус стаў адным з нас – сапраўдным Богам і сапраўдным
чалавекам. Навучанне Лютэра, уся яго духоўнасць, была хрыстацэнтрычнай: “Тое,
што спрыяе справе Хрыста”, было для Лютэра герменэўтычным крытэрыям
для інтэрпрытацыі Святога Пісання. Аднак, гэта азначае, што Хрыстус павінен быць у
цэнтры нашай духоўнасці, і любоў да Яго, жаданне жыцця разам з Ім,
павінна кіраваць нашым жыццём.
Зараз вы можаце сказаць: Добра, але што
рабіць з ўсім гэтым у нашай экуменічнай сітуацыі? Усё гэта, магчыма з’яўляецца,
спробай ухіляцца, дзякуючы шматлікім словам ад тэрміновых праблем, у якіх мы хочам
дасягнуць практычнага прагрэса, канкрэтных вынікаў? Наконт гэтага я адкажу: самай
неабходнай рэччу ў экуменізме, з’яўляецца перш за ўсё, каб пад націскам
секулярызацыі, не згубіць, раптоўна, нашы супольныя вялікія рэчы, якія
самі па сябе робяць насхрысціянамі, і якія былі нам дадзены
як дар і заданне.Было памылкай канфесійнай эпохі, бачыць тое, што наз
раздзяляе, і не разумець таго, што мы маем супольнага у разуменні Святога Пісання
і ў вызнанні веры старажытнага хрысціянства. У гэтым заключаецца вялікі
экуменічны прагрэс апошніх дзесяцігоддзяў: тое, што мы зразумелі у чым наша адзінства,
у магчымасці спяваць і маліцца разам, у супольнай дзейнасці на карысць хрысціянскай
этыкі перад абліччам свету, у супольным сведчанні Бога Езуса Хрыста у гэтым свеце,
мы вызнаём гэтае адзінства нашым вечным фундаментам.
Аднак, небяспека
згубіць гэта застаецца рэальнай. Тут я хачу адзначыць два аспекта. У апошнія часы,
геаграфія хрысціянства вельмі глыбока змянілася і працягвае змяняцца. Перад абліччам
новага хрысціянства, якое распаўсюджваецца дзякуючы вялікай місіянерскай дынаміке,
формы якой часта выклікаюць хваляванне, гістарычныя канфесійныя Касцёлы часта застаюцца
здзіўленымі. Гэта хрысіцянства з слабай інстытуцыянальнай сістэмай, з невялікім рацыянальным
багажом і яшчэ меншым багажом дагматычным і слабай стабільнасцю. Гэты сусветны фенамен
ставіць нас усіх перад пытаннем: што пазітыўнага і негатыўнага нам можа сказаць гэта
новая форма хрысціянства? У любым выпадку, яна паставіць нас перад абліччам пытання
- што заўсёды будзе заставацца сапраўдным і што неабходна мяняць, у адносінах да пытанняў
аб нашым фундаментальным выбары ў веры.
Больш глыбокім ў нашай краіне
і больш актуальным з’яўляецца другі выклік для ўсяго хрысціянства; аб
ім я хачу паразмаўляць: я маю на ўвазе наш секулярызаваны свет, у якім мы сёння павінны
жыць і сведчыцьаб нашай веры. Адсутнасць Бога у нашым грамадстве становіцца
больш цяжкай, гісторыя аб Яго Адкрыціі, аб якім кажа Святое Пісанне, здаецца застаецца
ў мінулым, якое заўсёды аддаляецца.Ці трэба змяняцца да ціскам секулярызацыі,
станавіцца больш сучаснымі праз саступкі ў веры? Канешне, вера павінна заўсёды пераглядацца
і перш за ўсё, патрабуе таго, каб жыць ёй так, каб яна заўсёды заставалася
сучаснай. Але не саступкі ў пытаннях веры нам дапамогуць, а толькі больш інтэнсіўнае
жыццё ёй ў нашыя дні. Гэта з’яўляецца галоўным экуменічным заданнем.
У гэтым мы павінны дапамагаць адзін аднаму: верыць больш глыбока і больш жыццёва.
Не будзе тактык збаўлення, выратавання хрысціянства, але толькі вера –
абдуманая і, якой мы будзем жыць па-новаму; вера праз якую Хрыстус, а зім
Бог Жывы, увойдзе у гэты наш свет. Як мучанікі нацыскай эпохінас прывялі
адзін да аднаго і здзейснілі першыя вялікія экуменічныя крокі, таксама і сёння вера,
якой мы павінны жыць у самай нашай глыбіні, у гэтым секулярызаваным свеце, з’яўляецца
экуменічнай сілай больш моцнай за тую, што нас раздзяляе, але якая вядзе
нас да адзінства у адным Пану.