Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у экуменічнай малітве ў Эрфурце
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі
Лютэранскай Царквы Германіі, у касцёле былога кляштара аўгустыніанцаў прайшла экуменічнай
малітва, падчас якой Бэнэдыкт XVI прамовіў гамілію. “Фундаментальнае адзінства заключаецца
ў тым, што мы верым ў Бога, Усемагутнага Айца, Стварыцеля неба і зямлі. У тым, што
мы вызнаём трыадзінага Бога – Айца і Сына і Святога Духа. Найвышэйшая еднасць не з’ўяляецца
самотнасцю манады, але адзінствам праз любоў. Мы верым ў Бога – у канкрэтнага Бога.
Верым у тое, што Бог размаўляў з намі і стаў адным з нас. Сведчыць аб гэтым жывым
Богу з’ўяляецца нашым супольным заданнем сёння”, - сказаў Папа.
Акрамя таго,
Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што зараз “мы жывём у час, калі крытэрыі быцця
людзьмі сталі неяснымі. “Этыка была заменена халоднымі падлікам наступстваў. Перад
абліччам гэтага, мы хрысціяне павінны бараніць непарушную годнасць чалавека, ад зачацца
да самай смерці, у пытаннях імплантацый і эўтаназіі... Без ведання Бога, чалавекам
лёгка маніпуліраваць. Вера ў Бога павінна канцэнтравацца на нашай супольнай дзейнасці
для чалавека”, - падкрэсліў Святы Айцец.