2011-09-21 14:18:43

Італьянскія фермеры падаравалі Папе вуллі і пчол


RealAudioMP3 У сённяшнім нумары ватыканскага выдання “L’Osservatore Romano” змяшчаецца артыкул, у якім расказваецца, што на ферме ў Папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа былі ўстаноўлены восем вулляў з 500 тыс. пчол, які былі перададзены ў дар Пантыфіку прафсаюзам італьянскіх фермераў.

Дар быў прымеркаваны да Дня аховы стварэння, які па ініцыятыве італьянскага епіскапата адзначаўся 18 верасня. Мяркуецца, што пчолы будуць вырабляць каля 280 кг мёда ў год. Вуллямі будзе займацца ватыканскі пчаляр, якому будуць дапамагаць спецыялісты з італьянскага прафсаюза фермераў.

“L’Osservatore Romano” адзначае, што сельскагаспадарчае італьянскае аб’яднанне лічыць ферму, якая знаходзіцца ў летняй рэзідэнцыі Пантыфіка “ўзорнай”. Тут, акрамя пчол, знаходзяцца каровы, куры, аліўкавы сад, кветнік. Вырабляецца малако, ёгурты, сыры, мясныя прадукты і іншыя стравы, якімі забяспечваецца Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.