Прамова Папы ў парламенце - трэцці падобны выпадак ў гісторыі
Пасол Германіі пры
Апостальскай Сталіцы Юрген Шмід у інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што прамова Бэнэдыкта
XVI у нямецкім парламенце, падчас афіцыйнага візіта ў гэту краіну, сведчыць аб вялікай
паваге да яго асобы з боку нямецкага народа, а таксама аб адкрытасці і плюралістычнасці
грамадства. Ён падкрэсліў цікавасць, якая існуе ў Германіі да таго, што скажа Папа.
“Гэта
будзе трэці выпадак у гісторыі, калі Рымскі Пантыфік выступіць у парламенце. Раней
Ян Павел ІІ выступаў у польскім парламенце і ў італьянскім. Зараз Бэнэдыкт ХVI будзе
прамаўляць у парламенце Германіі. У нашай краіне не прынята, каб візіт на дзяржаўным
узроўні мог працсці таксама і ў парламанце. Гэты гонар маюць толькі асобы, якія займаюць
самыя высокія пасады. Папа быў запрошаны ў парламент кіраўніко Бундэстага. Прамова
Святога Айца будзе мець вялікае значэнне і будзе выслухана з вялікай ўвагай. Гэта
праўда, што ідзе шмат дыскусій аб тым, што скажа Папа”, - сказаў Юрген Шмід.
Пасол
расказаў таксама, што Германія ўжо гатова прыняць Святога Айца. Па дадзеных апошніх
апытання большасць жыхароў краіны ставяцца да візіта Бэнэдыкта ХVI вельмі станоўча.