2011-09-21 13:49:15

Папа прызначыў новага старшыню Папскай Рымскай Археалагічнай Акадэміi


RealAudioMP3 21 верасня Бэнэдыкт XVI прызначыў доктара Марко Буонкуорэ новым старшынёй Папскай Рымскай Археалагічнай Акадэміі. Да гэтага часу ён быў галоўным архівістам Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі.

Марко Буонкуорэ нарадзіўся 17 верасня 1954 г. Атрымаў адукацыю на факультэце класічнай літаратуры рымскага універсітэта “La Sapienza”. З 1981 г. працуе ў Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю – выкладаў лацінскую і грэцкую мовы у рымскіх ліцэях і універсітэтах.

На працягу доўгіх гадоў супрацоўнічаў з Папскай Рымскай Археалагічнай Акадэміяй. У 2010 г., да двухсотага юбілею гэтай устновы падрыхтаваў і выдаў кнігу, прысвечаную яе гісторыі і дзейнасці.

Сярод яго навуковых прац налічваецца каля 400 артыкулаў і манаграфій, галоўным чынам прысвечаных тром накірункам: класічнай антычнасці з асаблівым аналізам гарадской культуры сярэдняй Італіі, рукапіснай традыцыі аўтараў лацінскай літаратуры і яго аналізу у эпоху сярэдневечча і Адраджэння, а таксама стварэнне архіваў і іх роля ў вывучэнні сацыяльнай і эканамічнай гісторыі сучаснасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.