Нунцый у Германіі: Папа – майстр тлумачэння навучання Касцёла сучаснаму чалавеку
У Германіі заканчваюцца
апошнія прыгатаванні да апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI, якое пачнецца заўтра
22 верасня і працягнеца да нядзелі 25 верасня. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Пантыфіка
на радзіму, у якасці кіраўніка дзяржавы. У інтэрв’ю нашаму радыё Апостальскі нунцый
ў Германіі, арцыбіскуп Жан-Клод Пэрысэ, адзначыў, што значэнне візіта вельмі добра
падкрэслівае дэвіз, пад якім ён пройдзе: “Дзе Бог – там будучыня”. “Думаю, што наша
грамадства мае патрэбу ў надзеі, і таму Папа, напэўна, ва ўсіх сваіх прамовах будзе
звяртаць ўвагу менавіта на надзею на будучыню і хрысціянскія каштоўнасці”, - сказаў
дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.
“Папа сустрэнецца з Германіяй,
падобнай на іншыя заходнія грамадствы, у якіх вера не з’яўляецца вельмі моцнай нават
унутры самага Касцёла: практыкуючыя вернікі, якія рэгулярна ходзяць на нядзельную
св. Імшу, складаюць каля 15% насельніцтва. У той час, як лічаць сябе членамі Касцёла,
каля трэцці жыхароў Германіі. Яшчэ адна трэць – гэта лютэране і нарэшце, апошняя –
гэта людзі без якой-небудзь асобнай рэлігійнай прыналежнасці. Але я бачу, што нават
тыя, хто не згодны з Касцёлам, усё роўна, зацікаўлены яго пасланнем”, - сказаў Апостальскі
нунцый у Германіі .
Арцыбіскуп Пэрысэ, адзначыў, што сёння існуе патрэба ў
тым, каб знайсці мову неабходную для перадачы скарбу навучання Касцёла, якая фарміравалася
стагоддзямі і зрабіць яе зразумелай людзям. “У гэтым Бэнэдыкт XVI з’яўляецца сапраўдным
майстрам”, - сказаў іерарх.