2011-09-21 15:48:40

Арцыбіскуп Эрфурцкі: візіт Папы – гэта ўвага не толькі да вернікаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Эрфурцкі Ёахім Ванкэ лічыць, што візіт Папы ў Германію ўмацуе вернікаў на іх шляху, ва ўмовах палітычнай і грамадскай сітуацыі, якая сёння часта змяняецца. “Гэты візіт Святога Айца, пакажа яго ўвагу не толькі да вернікаў, але да ўсіх жыхароў, якія жывуць тут”, - сказаў у інтэрв’ю нашаму радыё іерарх. Ён адзначыў таксама, што ў Эрфурце, тэрыторыі, якая уваходзіла у склад ГДР, многія жыхары не мелі моцнай сувязі з хрысціянствам ад самага свайго нараджэння, а католікі ў гэтай частцы краіны з’яўляюцца меншасцю – таму візіт Папы будзе вялікім гонарам і паслужыць для ўмацавання мясцовых вернікаў.

“Папа сам прапанаваў, а потым прыняў запрашэнне наведаць аўгустыніанскі кляштар, у якім жыў Марцін Лютэр. Мы вельмі рады, што сустрэча з кіраўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі, пройдзе менавіта ў нас, у Эрфурце, бо гэта падкрэсліць экуменічныя адносіны, якія існавалі тут нават у часы былой камуністычнай Германіі. Мы ведаем, што толькі разам – лютэране і католікі – можам быць сведкамі Евангелля у нашым грамадстве. Сустрэча з Папам дасць новы імпульс экуменічнай атмасферы, у якой мы жывём у гэтым рэгіёне”, - сказаў арцыбіскуп.

Іерарх адзначыў, што толькі дыялог і адказны пошук волі Бога, можа дапамагчы адказаць на сучасныя выклікі і супольна пабудаваць шляхі, якія дапамогуць выйсці са складаных сітуацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.