2011-09-20 14:39:28

Швецарыя: Касцёл праводзіць акцыю салідарнасці з эмігрантамі


RealAudioMP3 13 лістапада Каталіцкі Касцёл у Швейцарыі будзе адзначаць “Нядзелю народаў”, якая пройдзе пад дэвізам: “Адна чалавечая сям’я”. З гэтай нагоды падчас св. Імшаў, якія будуць цэлебавацца ў швейцарскіх касцёлах, будуць збірацца ахвяраванні, на ажыцяўленне праектаў салідарнасці і адукацыі семінарыстаў у Іраку, Эквадоры і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, краін з якіх паходзяць многія швейцарскія эмігранты.

У сваім пасланні з нагоды “Нядзелі народаў” швейцарскія біскупы адзначаюць што гэта добрая нагода для ўсіх парафій краіны, каб паказаць сваё адзінства і любоў да асоб розных культур і моваў, якія прыбылі у іх краіну. “Нядзеля 13 лістапада, хоча нагадаць усім жыхарам Швейцарыі, што эмігранты ствараюць разам з намі адну чалавечую сям’ю”,- адзначылі іерархі.

Са свайго боку кс. прэлат Марцін Гештэр, старшыня Камісіі па справах эмігрантаў пры епіскапаце Швецарыі, запрашае вернікаў “спрыяць таму, каб фенамен эміграцыі прыносіць сапраўднае ўзбагачэнне, як для жыхароў Швейцарыі так і для замежнікаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.