2011-09-20 14:21:36

Еўрапарламент: канферэнцыя аб “Laborem exercens”


RealAudioMP3 Кардынал Пэтэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” прыме ўдзел ў канферэнцыі “Цэнтральнае месца чалавечай працы ў сацыяльнай эканоміцы і еўрапейскім рынку”, якая пройдзе 21 верасня ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі з нагоды 30-й гадавіны энцыклікі Яна Паўла ІІ “Laborem exercens” (“Выконваючы працу”). Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца парламентская група Еўрапейскай народнай партыі, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, а таксама Камісія епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза.

Удзельнікі сустрэчы паразважаюць аб значэнні слоў бл. Яна Паўла ІІ: “Чалавечая праца з’яўляецца ключом, і напэўна самым галоўным ключом сацыяльнага пытання, калі мы хочам бачыць яго па-сапраўднаму з пазіцыі дабра чалавека”. Святы Айцец адзначаў, што “калі вырашэнне сацыяльнага пытання будзе шукацца з мэтай зрабіць жыццё больш чалавечым, тады ключ, а менавіта праца, набывае фундаментальную важнасць”.

Акрамя кардынала Тарксана з дакладамі выступяць Отмар Карас, віцэ-прэзідэнт группы Еўрапейскай народнай партыі і адказны за міжрэлігійны дыялог і рэлігійныя справы, Лука Дыоталеві, віцэ-прэзідэнт Сацыяльных тыдняў італьянскіх католікаў і Марцін Уайлд, генеральны сакратар Міжнароднага Хрысціянскага Саюза бізнэсмэнаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.