2011-09-20 08:46:42

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі астранаўтаў Міжнародный касмічнай станцыі


RealAudioMP3 19 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі, ў сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, групу астранаўтаў Міжнароднай касмічнай станцыі, з якімі размаўляў ў маі 2011 г., падчас гістарычнага відэамаста паміж Ватыканам і касмічным караблём, што знаходзіўся на арбіце Зямлі.

Астранаўты Рабэрто Вітторы і Паўло Нэспалі, перадалі Святому Айцу сярэбраны медаль з копіяй фрэскі “Стварэнне” Мікеліанджэла з Сікстынскай капліцы, які спадарожнічаў астранаўтам пад касмічнага палёта. Акрамя таго, касманаўты падаравалі Папе атлас Сусвету і фотаздымак касмічнага карабля з выявай сцягоў Ватыкана і Амерыканскага касмічнага агентства.

Старшыня Італьянскага касмічнага агенства Энрыко Саджэсе і генеральны дырэктар Еўрапейскага касмічнага агенства Жан-Жак Дардэн, выказалі глыбокае задавальненне і гонар з прычыны таго, што былі прыняты Пантыфікам. На іх думку, такая сустрэча з’яўляецца сведчаннем таго, што “касмічныя палёты – гэта сімвалы міра і супрацоўніцтва, якія рыхтуюць будучыню чалавецтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.