Германія: Мэркель спадзяецца на развіццё экуменізма пасля візіта Папы
Канцлер Германіі Ангела
Мерэль выказала жаданне, каб у цэнтры візіту Папы у яе краіну было пытанне адзінства
хрысціян. На думку кіраўніка нямецкага ўрада тэма экуменізму і збліжэнне паміж Каталіцкім
Касцёлам і Лютэранскай Царквой павінна мець асаблівае месца ў ходзе сустрэчы Святога
Айца са сваімі суайчыннікамі. Лютэранка Ангела Меркэль выказала перакананне, што ў
абліччы лаіцызацыі грамадства неабходна падкрэсліваць тое, што аб’ядноўвае падзеленых
хрысціян.
З нагоды візіту Бэнэдыкта ХVI ў Германію канцлер Ангела Меркэль у
сваім выступленні па нямецкім тэлебачанні падкрэсліла, што яна вельмі задаволена з
візіту Святога Айца. Акрамя таго яна адзначыла ролю Каталіцкага Касцёла, які будучы
паўсюль прысутным бярэ на сябе адказнасць за пытанні справядлівасці і міру ў свеце,
што ў наш час мае асаблівае значэнне.