2011-09-19 15:50:40

Бэнэдыкт ХVI да індыйскіх біскупаў: спрыяйце павазе да правоў чалавека


RealAudioMP3 19 верасня Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі, у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, шостую групу індыйскіх біскупаў лацінскага абрада, якія прыбылі ў Рым з візітам “ad limina apostolorum”. Папа звярнуўся да іерархаў з кароткай прамовай, у якой адзначыў, што біскупы павінны пастаянна быць гатовымі абвяшчаць Божае каралеўства і ісці за Хрыстом, Якім пагарджалі, Якога не разумелі, фальшыва абвінавацілі і Які пакутаваў дзеля праўды”,- сказаў Пантвыфік. Святы Айцец адзначыў, што гэтыя супярэчнасці не павінна ўстрымаць біскупаў, як і святароў і пасвячаных асоб, бо ўваскрасенне Хрыста дае ўпэўненасць і мужнасць ў абліччы ўсяго, што можа прыйсці.

Папа нагадаў, што Каталіцкі Касцёл з’яўляецца прыяцелям бедных . “Так як Хрыстос, ён прымае ўсіх без выключэння, якія хочуць пачуць Божае пасланне міру, надзеі і збаўлення. Робіць гэта не звяртаючы ўвагі на пляменныя ці моўныя адрозненні, бо ў Хрысце мы ўсе складаем адно цела”,- сказаў Святы Айцец. Таму святары, кансэкраваныя асобы і катэхізатары павінны добра разумець моўныя, культурныя адрозненні і эканамічныя ўмовы тых, якім яны служаць. “Я малюся, каб Касцёл у Індыі надалей прыймаў кожнага, асабліва бедных і быў мастом паміж чалавекам і Богам”,- адзначыў Бэнэдыкт ХVI.

Папа высока ацаніў намаганні мясцовых Касцёлаў у адзначэнні 25 гадавіны першага Апостальскага падарожжа папы Яна Паўла ІІ ў Індыю, падчас якога ён сустрэўся з лідэрамі іншых рэлігій, даючы “сапраўднае сведчанне міжрэлігійнаму дыялогу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.