2011-09-19 13:20:19

Бразілія: падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 18 верасня бразільская архідыяцэзія Сан Паўла разам з Нацыянальнай Канферэнцыяй Біскупаў прывіталі Крыж і Ікону Маці Божай, сімвалы Сусьветных Дні Моладзі, якія пройдуць у 2013 г. у Рыа дэ-Жанэйра.

“Крыж з’яўляецца сімвалам Езуса Хрыста і запрашае моладзь з цэлага свету на сустрэчу са Збавіцелем. Ікона Панны Марыі гэта сімвал матчынай прысутнасці сярод паслядоўнікаў Хрыста. Гэтыя два сімвалы дапамагаюць вернікам лепш зразумець Сусветную сустрэчу моладзі, падрыхтоўкі да якой ўжо пачаліся”,- сказаў кардынал Аділо Шэрэр, Мітрапаліт Сан Паўлj

“Калі хто-небудзь думае, што Сусветныя Дні Моладзі пачынаюцца ў 2013 г. то памыляецца. Сустрэча пачалася ў нядзелю 18 верасня з прыбыццём іх сімвалаў у Сан Паўла і завершыцца ў Рыа дэ- Жанэйра, пасля пэрэгрынацыі Крыжа і Іконы Марыі па дыяцэзіях краіны”,- адзначыў біскуп Эдуардо Пінгейро, адказны пры епіскапаце за душпастырства бразільскай моладзі.

Пэрэгрынацыя Крыжа і Іконы Сусветных дзён моладзі пройдзе па ўсіх дыяцэзіях Бразіліі. Трэба спадзявацца, што длзякуючы гэтым сімвалам, моладзь сустрэнецца з Хрыстом, адкрыаючы вялікую спадчыну апостальскай веры, якую зберагае і перадае вернікам Каталіцкі Касцёл.








All the contents on this site are copyrighted ©.