2011-09-19 13:18:56

Берлін: марш за жыццё


RealAudioMP3 18 верасня 2011 г. ў Берліне адбыўся “марш за жыццё”. Кампанія была падтрымана няўрадавымі арганізацыямі нямецкіх лекараў і некаторымі палітыкамі з партыі Хрысціянскай дэмакратыі. Падчас маніфестацыі яе ўдзельнікі запатрабавалі ад уладаў краіны зменаў у заканадаўстве , якое б прадугледжвала абарону жыцця чалавека ад зачацця да натуральнай смерці. Па дадзеных Федэральнага статыстычнага ведамства ў Германіі здзяйсняецца каля 110-ці тысяч абортаў у год.

Галоўны арганізатар маршу і старшыня Нямецкай федэрацыі аховы жыцця Марцін Логман задаволены з сёлетняга маршу. На яго думку паслядоўна з года ў год павялічваецца колькасць яго ўдзельнікаў і пытанне аборту пачынае нарэшце існаваць ў публічных дэбатах.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Марцін Логман сказаў, што не мае ніякіх прэтэнзій да нямецкіх каталіцкіх біскупаў, таму што не ўдзельнічалі ў нядзельным мерапрыемстве. “Абарона зачатага жыцця гэта задача кожнага хрысціяніна. Біскупы робяць гэта на свой спосаб, а мы на свой”,- адзначыў старшыня Нямецкай федэрацыі аховы жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.