2011-09-18 17:34:41

Кардынал Кох: Папа спрыяе экуменізму з пачатку свайго Пантыфіката


RealAudioMP3 У выданні “L’Osservatore Romano” старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох абмяркоўвае экуменічныя аспекты апостальскага падарожжа Святога Айца ў Германію. Іерарх адзначае, што для Бэнэдыкта ХVI асноваю для экуменізма не з’яўляецца філантропія, ці добрыя ўзаемныя адносіны, але вызнанне веры, чаго доказам з’яўляецца кніга “Езус з Назарэта”.

“Папа пераканы у тым, што экуменізм, каб мог узрастаць, павінен мець свае карані ў глыбокай веры”,- адзнчае іерарх. У адваротным выпадку не зможа абараніцца ад двух сур’ёзных перашкод на шляху да адзінства. “Гэта з аднаго боку падзелы сярод хрысціян з прычыны веравызнання і з другога боку - абыякавасць да пытанняў веры, якая за перашкоду да поўнага адзінства бачыць сам пошук праўды”,- звяртае ўвагу кардынал Курт Кох.

Старшыня ватыканскай дэкастэрыі нагадаў, што Ёзэф Ратцынгер як прафесар тэалогіі клапаціўся пра экуменізм і шмат напісаў на гэтую тэму. Як кардынал Ёзэф Ратцынгер быў прызначаны сустаршынёй каталіцка-лютэранскай двухбаковай камісіі, якая была створана ў 1980 г. Ён унёс таксама вялікі ўклад у падрыхтоўку дэкларацыі абодвух канфесій на тэму апраўдання з 1999 г.

“Ужо як Папа, у сваім першым пасланні пасля абрання, прызнаў экуменізм за асноўную задачу і паабяцаў, што не будзе шкадаваць намаганняў у прыверненне поўнага і бачнага адзінства ўсіх паслядоўнікаў Хрыста”,- нагадаў кардынал Курт Кох перад візітам Святога Айца ў Германію.








All the contents on this site are copyrighted ©.