2011-09-18 13:24:21

Бэнэдыкт ХVI скіраваў пасланне да нямецкага народа


RealAudioMP3 17 верасня, вечарам, нямецкае тэлебачанне, у рамках праграмаў каталіцкай рэдакцыі, перадало пасланне Святога Айца да нямецкага народу, перад яго візам у гэтую краіну, які пройдзе 22-25 верасня. У сваім звароце Бэнэдыкт ХVI сказаў:

"Дарагія суайчыннікі!

Праз некалькі дзён пачнецца мой візіт у Германію, з якога я вельмі рады. З радасцю думаю асабліва пра Берлін, дзе буду мець шмат сустрэч. Наведаю Бундэстаг, дзе буду мець прамову і Алімпійскі стадыён дзе буду цэлебраваць св. Імшу.

Адным з важных момантаў візіту будзе наведанне Эрфурту, асабліва аўгустынскага манастыра і Царквы, у якой Лютэр пачаў свой шлях. Там я буду мець сустрэчу з прадстаўнікамі Лютэранскай Царквы Германіі. Там мы будзем разам маліцца, выслухаем Слова Божае, разам паразважаем над ім і скажам прамовы. Мы не чакаем ніякай сенсацыйнай падзеі, бо на самой справе сапраўдная веліч падзеі заключаецца ў тым, што ў гэтым месцы мы зможам разам задумацца, выслухаць Слова Божае і памаліцца і з-за гэтага мы будзем вельмі блізкімі да сябе і такім чынам пакажам сапраўдны экуменізм.

Асабліва важнай для мяне з’яўляецца сустрэча з жыхарамі Эйшсфельд, гэтага малога гарадка, які перажываючы у сваёй гісторыі ўзлёты і ўпадкі, астаўся каталіцкім. Затым наведаю паўднёва-заходнюю частку Германіі, асабліва Фрыбург, буйны горад, у якім буду мець шмат сустрэч, асабліва чуванне з моладдзю і св. Імшу, якая завершыць мой візіт.

Мой візіт не з’яўляецца рэлігійным турызмам, тым больш гэта не “шоў”. Яго істоту паяснівае дэвіз: “Дзе Бог- там будучыня”. Ён гаворыць аб тым, што Бог павінен з’явіцца на нашым гарызонце жыцця, той Бог, які так часта адсутнічае ў нашым жыцці, у якім мы маем вялікую патрэбу.

Можа вы мяне запытаеце: “Але ці Бог існуе? І калі існуе, сапраўды клапоціцца пра нас? Ці можам мы звязацца з Ім?”. Вядома, і гэта праўда: мы не можам гаварыць пра Бога толькі падчас дыскусій пры стале, мы не можам дакрануцца да Яго як да інтруманта, ці ўзяць Яго за руку, як любы прадмет. Мы павінны нанава навучыцца ўспрымаць Бога, здольнасць, якая існуе ўнутры нас. Мы можам убачыць штосцьці з велічы Бога ў космасе. Мы выкарыстоўваем свет праз тэхніку, бо ён пабудаваны ў рацыянальны спосаб. У рацыянальным свеце мы можам адчуць прысутнасць духу стварыцеля, ад якога ён прыходзіць. У прыгажосці стварэння мы можам убачыць Божую прыгажосць, веліч і дабрыню. У словах Святога Пісання мы чуем словы пра Жыццё вечнае, якія не паходзяць ад чалавека, але ад Бога і ў іх мы чуем Яго голас. І ў канцы мы бачым Бога, які сустракаецца з людзьмі, да іх дакранаецца. Не думаю толькі пра вядомых: пачынаючы ад св. Паўла, св. Францішка Асізскага, а закончыўшы на Маці Тэрэзе. Думаю пра простых людзей аб якіх ніхто не гаворыць. Калі іх сустракаем зыходзіць ад іх што-то з дабрыні, шчырасці, радасці і мы ведаем, што з імі Бог і што Ён кранае таксама і нас. Таму ў гэтых днях будзем намагацца нанава ўбачыць Бога, каб быць асобамі цераз якіх уваходзіць ў свет святло надзеі, якое зыходзіц ад Бога і дапамагае нам жыць".








All the contents on this site are copyrighted ©.