2011-09-18 13:22:24

Бэнэдыкт ХVI перад малітвай “Анёл Панскі”: Евангелле змяніла свет і працягвае яго змяняць


RealAudioMP3 "Сёння мы жывем у эпоху новай евангелізацыі. Перад намі адкрываюцца шырокія гарызонты для абвяшчання Евангелля, калі ў той час рэгіёны старажытнай хрысціянскай традыцыі пакліканы зноў адкрываць нанава прыгажосць веры”, - сказаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” ў сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа 18 верасня.

"Дарагія браты і сёстры!- сказаў Папа.

У сённяшняй літургіі мы чытаем на пачатку фрагмент з Паслання Св. Паўла да Філіпянаў, значыць да членаў супольнасці, якую заснаваў сам Апостал у горадзе Філіппі- важнай калоніі ў Македоніі, сённяшняй паўночнай Грэцыі. Павал прыбыў у Філіппі падчас свайго другога місійнага падарожжа, калі выплыў на воды ад берагоў Анатоліі праз Эгейскае мора. Гэта першы раз, калі Евангелле прыбыло ў Еўропу. Гэта быў 50 год, значыць каля 20 гадоў пасля смерці і ўваскрасення Хрыста. Аднак Пасланне да Філіпянаў змяшчае гімн да Хрыста, якое з’яўляецца поўным сінтэзісам Яго таямніцы: ўцелаўлення, “chenosi”, значыць прыніжэнне аж да смерці на крыжы і Яго ўваскрасення. Гэтая самая таямніца становіцца чымсці новым дзякуючы жыццю апостала Паўла, які піша гэтае пасланне, калі знаходзіцца ў турме ў чаканні прысуду жыцця або смерці. Ён кажа: “Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта выгада.( Філ. 1,21). Гэта новы сэнс жыцця, чалавечага быцця, якое з’яўяляецца адзінствам з жывым Езусам Хрыстом; не толькі з гістарычнай постацю, настаўнікам мудрасці, рэлігійным лідэрам, але з чалавекам, у якім жыве Бог. Яго смерць і ўваскрасенне гэта Добрая Навіна, якая пачынаючы з Іерусаліма, павінна дайскі да ўсяго чалавецтва і народаў, перамяніць ад унутра ўсе культуры, адкрываючы іх на фундаментальную праўду: што Бог з’яўляецца любо’ю, стаў чалавекам у Езусе і праз Яго ахвяру адкупіў чалавецтва з рабства зла, даючы яму годную даверу надзею.

Св. Павел быў чалавекам, які ўвасабляў у сабе тры светы: яўрэйскі, грэцкі і рымскі. Невыпадкова, што Бог даручыў яму місію несці Евангелле з Азіі Мнгшай да Грэцыі і затым у Рым, які з’яўляўся мастом для распаўсюджвання хрысціянства аж да канцоў зямлі. Сёння мы жывем у эпоху новай евангелізацыі. Перад намі адкрываюцца шырокія гарызонты для абвяшчання Евангелля, калі ў той час рэгіёны старажытнай хрысціянскай традыцыі пакліканы зноў адкрываць нанава прыгажосць веры. Галоўнымі героямі гэтай місіі з’яўляюцца мужчыны і жанчыны, якія як св. Павел, могуць сказаць: “Для мяне жыццё - гэта Хрыстус”. Асобы, сем’і, супольнасці, якія працуюць у вінаградніку Пана, паводле Евангелля сённяшняй нядзелі, гэта шчырыя і пакорныя работнікі, якія не просяць ніякай зарплаты, акрамя той, што могуць удзельнічаць ў місіі Езуса і Касцёла. Апостал Павел кажа: “А калі жыццё ў целе — гэта для мяне плён працы, то не ведаю, што выбраць”. (Філ. 1,22): ці поўнае абьяднанне з Хрыстом пасля смерці, ці служэнне Яго містычнаму целу на гэтай зямлі.

Дарагія сябры! Евангелле змяніла свет і надалей яго змяняе, як рака, якая ўгнойвае палі. Звернемся ў малітве да Панны Марыі, каб у Касцёла даспявалі святарскія, манашскія і свецкія пакліканні ў служэнні новай евангелізацыі".

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа прывітаў пілігрымаў на французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, славацкай і польскай мовах. Святы Айцец узгадаў таксама ўчарашнюю беатыфікацыю у Турыне кс. Франчэска Палеары, які жыў на мяжы ХІХ-ХХ стагодззяў, служыў хворым і ўбогім у “Малым Доме Божага Провіду”, які заснаваў св. Джузэппэ Каталенго." Мы дзякуем Богу за гэтага светлага сведка Яго любові",- сказаў Папа.









All the contents on this site are copyrighted ©.