Кардынал Томко - Папскі пасланец на ўрачыстасці ў Маскве
25 верасня ў Маскве
адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 100 гадавіны кансакрацыі тамашняга катэдральнага сабора
Беззаганнага Зачацця Панны Марыі. Сваім пасланцом на гэтыя ўрачыстасці Папа прызначыў
кардынала Юзафа Томко былога прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
У
лісце да кардынала Томко Папа адзначыў, што “маскоўская катэдра прыняла ўдзел у лёсе
вернікаў Расіі, разам з іхнімі цярпенні”. Святы Айцец сцвердзіў, што з радасцю прыняў
навіну аб 100 юбілеі найбольшага Каталіцкага Касцёла ў Расіі.
Папа ў лісце
да кардынала Томко просіць яго, каб заахвоціў маскоўскіх католікаў “развіваць марыйную
пабожнасць, каб яны паглыблялі хрысціянскае жыццё і мелі ў павазе Божы Закон”. Пантыфік
заахвоціў іх да таго, каб згодна жылі з паслядоўнікамі іншых рэлігій.
Касцёл
Беззаганнага зачацця Панны Марыі быў пабудаваны ў 1911 г. У 1937 г. яго закрылі і
ў наступным годзе яго перанялі ўлады краіны, якія намагаліся перамяніць касцёл у прадпрыемства.
Толькі ў 1996 г. яго вярнулі вернікам.
19 снежня 1999 г. кардынал Анджэло Содана,
былы Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы, урачыста высвяціў касцёл, надаючы яму статус
катэдры. З гэтай нагоды арцыбіскуп Тадэвуш Канрусевіч сказаў эмацыянальна: “Таксама
і ў Маскву, якая ў савецкі перыяд лічылася сталіцай атэізма, апошняе слова належыць
Богу”.
Ва ўрачыстасці 25 верасня прымуць удзел каталіцкія біскупы з Расіі,
Польшчы, ЗША, Беларусі, Казахстана і Літвы.